четверг, 27 ноября 2014 г.

СТРУКТУРА СТАРОНКІ:

[З мэтай спрашчэння карыстання рэсурсам паспрабуем зрабіць невялічкі абгрэйд]
                            (пакуль што так, пазьней стане больш празрыста)



АСНОЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ  http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post.html

НАВІНЫ                                     http://reyten.blogspot.com/2014/11/penatraction-v.html
                                                    http://reyten.blogspot.com/2014/11/blog-post_12.html

АРТЫКУЛЫ (Нашыя)                        http://reyten.blogspot.com/2014/02/3.html
           (Папярэднікаў, Паплечнікаў)  http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_4.html

КОЛЫ НА ВАДЗЕ                   http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_14.html

ДЗЕЙНАСЦЬ СУПОЛКІ

ВІДЭА                                       http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_1717.html

ФОТА / ВЫЯВЫ                      http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_8580.html
                                                   http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_5.html
                                                   http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_1321.html
                                                   http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_8383.html

ГІСТОРЫЯ                                http://reyten.blogspot.com/2014/02/blog-post_11.html

ЦІКАВАЕ / НЕЦІКАВАЕ

ПЛАНЁРКА                               http://reyten.blogspot.com/2014/02/2014.html

Дамінік Рэйтан, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана.


Дамінік Рэйтан (польск.Dominik Reyten, Dominik Rejtan,20 чэрвеня 1783 — 1 лістапада 1852) — вайсковы дзеяч, удзельнік франка-расійскай вайны 1812 года, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана.

Дамінік Рэйтан нарадзіўся 20 чэрвеня 1783 года ў сям'і наваградскага земскага пісара Міхала Ксаверыя Рэйтана і Ганараты з Багдановічаў, старасцянкі Кавалеўскай. Быў наймалодшым з чатырох сыноў. Па смерці жонкі бацька ажаніўся другім разам з Людавікай з Касінскіх, удаве свайго брата Юзафа. Міхал Ксаверый за жыццё зрабіў паспяховую кар'еру і меў пасаду Слуцкага павятога маршалка. Не раз рабіўся героем літаратурных твораў. Яго імя фігуруе ў творах Юзафа Крашэўскага, Генрыка Жавускага, Станіслава Рэйтана.
Дзяцінства Дамінік Рэйтан правёў у маёнтку Дактаровічы Капыльскага павета, дзе жылі яго бацькі. Вучыўся спачатку, відаць, у Слуцку, які знаходзіўся непадалёк. Пазней у Віленскай акадэміі[1].
На час маладосці прыпадае крах радзімы Дамініка – Рэчы Паспалітай. Адбіваецца ў памяці і параза нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэвуша Касцюшкі. У той жа час у выніку рэвалюцыйных падзей у Францыі да ўлады прыходзіць Напалеон Банапарт. Ім распачынаюцца ваенныя дзеянні на ўсход. І ўжо 22 ліпеня 1807 году Напалеонам на колішніх землях Кароны Польскай ствараецца Варшаўскае княства. Дамінік, у спадзеве на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага, не марнуючы часу ўступае добраахвотнікам у войска новай дзяржавы. Імаверна спачатку адбывае службу ў 6-м уланскім палку, з якога ў 1809 годзе фармуецца 9-ы ўланскі полк і сярод афіцэраў якога знаходзім і Дамініка Рэйтана. За час Аўстрыйскай кампаніі праз сваю мужнасць Дамінік дастае пагоны капітана і залаты крыж.
маст. Алесь Родзін
У час падрыхтоўкі да кампаніі 1812 году Напалеонам выдаецца загад князю Юзафу Панятоўскаму аб падборы шасці найбольш здольных афіцэраў для службы ў Генеральным штабе Вялікай арміі, якія ведалі б замежныя мовы, мелі добрыя манеры і паходжанне. Сярод прэтэндэнтаў на высокую пасаду быў абраны і Дамінік Рэйтан, што сведчыць пра яго выключныя вайсковыя здольнасці і адукаванасць. Такім чынам, знаходзячыся пры стаўцы Генштаба Дамінік Рэйтан становіцца відавочцай і ўдзельнікам усіх значных бітваў франка-расійскай вайны[2]. Пасля паразы расійскай кампаніі разам з Напалеонам адступае на Захад. Увосень 1813 году Дамінік ледзь не становіцца ахвярай варожай артылерыі: гарматнае ядро, праламаўшы галіны дрэва, праляцела над галовамі вайскоўцаў[3]. Годам пазней ледзь не трапляе ў палон да расійскіх казакоў, праз атрад якіх прыйшлося прабівацца боем[4]. Тады ж, вясной 1814 году, у наваколлі Фантэнбло адбываецца сусрэча Дамініка Рэйтана з Тадэвушам Касцюшкам. З канчатковым разгромам напалеонаўскай арміі перапыняецца і вайсковая кар'ера Дамініка Рэйтана, якую закончыў у чыне падпалкоўніка.

Знаходзячыся ў Парыжы Дамінік піша ліст з прашэннем да расійскага імператара Аляксандра І на дазвол аб вяртанні на радзіму. На які атрымоўвае станоўчы адказ. Вяртаецца і секвестараваны маёнтак. У выніку Дамінік атабарваецца ў родных Дактаровічах, займаецца ўжо грамадска-сацыяльным жыццём і сямейнымі справамі. У 1818—1820-я гады ўваходзіць у склад масонскіх ложаў «Святога Уладзіслава Ягайлы» Слуцка, «Шчаслівага вызвалення» і «Святыня спакою» Нясвіжа, Менска. З 1823 па 1829 гады Дамінік Рэйтан уваходзіць у склад слуцкага «Попечительского комитета о бедных», а ў 1830—1835 гадах становіцца адным з галоўных фундатараў новага мураванага будынку Слуцкай гімназіі. На пачатку 1820-х Дамінік жэніцца з Сафіяй Феліцыяй Камінскай, дачкой менскага віцэ-губернатара Людвіка Камінскага. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся дочкі Барбара Людавіка Ізабэла Бенэдыкта (1822—?) і Алена, сыны Аляксандр Адам Станіслаў (1823—1824) і Стэфан Міхал Ян (1824—1863). Але шлюб аказаўся не надта трывалым. Пазней (паводле інфармацыі  Я.Янушкеіча і З.Дразда) Людвіка выходзіць замуж за Рудольфа Пішчалу, які спрычыніўся да ўзнікнення ў Менску знакамітага «Пішчалаўскага замка» (таксама вядомага як «Валадарка»)[5].
Памёр Дамінік Рэйтан 1 лістапада 1851 года. Пахаваны на Ляхавіцкіх могілках. Да вясны 2014 году захоўвалася, так званая, капліца Дамініка Рэйтана. Па нявысветленых прычынах разбурана. Захаваўся металёвы надгробак.    

                                                                                                                        Зьміцер Юркевіч   

                                                     
(друкуецца ў скароце)                                                                      
скарот падрыхтаваны З.Крымоўскім                                                                                                                    

                                           



be.wikipedia.org/w/index.php?title=Дамінік_Рэйтан

воскресенье, 23 ноября 2014 г.

Праграма фэстывалю пэрформанса PENATRA(C)TION-V

29 лістапада, ад імя Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана дэлегуемся да ўдзелу ў першай сесіі Надзвычайнага сойму Рэспублікі Абодвух Народаў пад сцягам "МЕХАНЁРАЎ КУЛЬТУРЫ". Супраць Паніньскіх выходзяць на соймавыя шляхі паслы-ліцьвіны былых Наваградскага і Менскага ваяводстваў.

Sinsin SSin
Праграма фэстывалю пэрформанса PENATRA(C)TION-V
29-30.11, Цэнтар сучасных мастацтваў

29 лістапада, субота
17.00. (пляцоўка каля ўваходу). МЕХАНЁРЫ КУЛЬТУРЫ. Хто болей?!
17.20. (фае) ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK. Ego
17.40. (фае) Адкрыццё фестывалю.
18.00. (калідор другога паверха) Юрка ДЗІВАКОЎ. Skačok.
18.30. (зала на другім паверсе) MASQUE NOIR (death-jazz-industrial).
18.30. (кіназала) Сяргей ЖДАНОВІЧ. Вне себя
19.00. (кіназала) nikita + ROOMDARK + KRITCHEV vs. BAN Грэйпфрут.
19.30. (кіназала) Мультымедыйны праект ISM (Алег НЯХАЙ і Максім БАГДАНОВІЧ)

30 лістапада, нядзеля
17.00. (кіназала).GOLOVA ( ambient, noise, sound-art).
17.20 (фае) Аляксандр ЗАЙЦАЎ
17.30. (кіназала) Юрка ДЗІВАКОЎ. ROT.
17.50. (фае) Юрась БАРЫСЕВІЧ.
17.50. (кіназала).GOLOVA ( ambient, noise, sound-art).
18.00. (калідор другога паверха). Канстанцін МУЖАЎ. “№3. тэхналогія кахання”.
18.20. (фае). Вольга РАГАВАЯ. Унутры.
18.30. (кіназала) Улад БУБЕН. Мультымедыйны праект Ілля Сін як агент спецслужбаў.
18.30 (зала на другім паверсе) Віктар СЯМАШКА і К (імправізацыйная музыка).
19.00. (кіназала) Паказ дакументацыі першага на Беларусі фестываля перформансаў (галерэя “Шостая лінія”, май 1997 года). У рамках міжнароднага фестывалю SUMA SUMARUM.
Па заканчэнні – дыскусія пра беларускі перформанс з удзельнікамі таго і цяперашняга фестываляў, а таксама аднаго з пачынальнікаў гэтай з’явы Ігара КАШКУРЭВІЧА.

суббота, 22 ноября 2014 г.

четверг, 13 ноября 2014 г.

Аляксандр Фрэдра "Помста". Ускосна пра пляменьнікаў Тадэвуша Рэйтана

Шляхта Рэспублікі Абодвух Народаў (узору 1630г.).  Час, калі ў ВКЛ з'явіўся першы Рэйтан, Ян.

Аляксандр Фрэдра "Помста"  www.youtube.com/watch?v=VNGtxKkFas0


Дадам, што Аляксандр Фрэдра , ў Генеральным штабе Вялікай арміі Напалеона, служыў разам і сябраваў з Дамінікам Рэйтанам, пляменьнікам Тадэвуша Рэйтана. Але, аб гэтым падрабязьней пазьней.


Прыкладна ў гэты час, пачаў пісаць свае першыя творы Станіслаў Рэйтан (брат Дамініка),  былы расейскі афіцэр, пазьней жаўнер новага літоўскага войска 1812г.

среда, 12 ноября 2014 г.

Адкрыцьцё Сумы сумарум" вачыма прыстраснага гледача. Частка ІІ.



























































                                                                     падсуморум

                                                                      падсуморум 

                                              аўтар здымкаў : сп.Алена Прохарава