суббота, 31 октября 2015 г.

ЗНАХОДКА!!

Сённяшняя талака на могілках у Ляхавічах мела нечаканы вынік. Пад час прыборкі тэрыторыі родавага пахавання Рэйтанаў, дзякуючы неверагоднаму збегу абставінаў, але перш за ўсё звышпільнай увазе прадстаўніка нашае суполкі сп.Алеся (г.Баранавічы),

                                                              былі знойдзены 2 аб'екта.

1. Гранітная пліта (база для надгробка, магчыма , металлічнага і круглага).

а трохі пазьней, агульнымі намаганнямі  і база для базы.



2. Надгробная пліта Марыі з Несялоўскіх Рэйтан, маці апошняга прадстаўніка роду Рэйтанаў - Язэпа. Трохі пазьней мы распавядзем гісторыю Марыі Рэйтан больш падрабязна, а пакуль адзначым- для рэйтаназнаўцаў гэта знаходка мае вельмі вялікую значнасць!




Удзельнікі сённяшней талакі і плён іх працы -












Вялікі дзякуй тым, хто браў удзел!!! 
Нядзельная частка талакі (у Грушаўцы) перанесена на іншы час! 

среда, 28 октября 2015 г.

Імша за пана Тадэвуша!



Сёння, 28 кастрычніка 2015 года , у дзень св.Тадэвуша, упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі, у Незалежнай Рэспубліке Беларусь, адбылася імша за супакой душы вялікага чалавека, Асобы,  нацыянальнага героя нашай краіны Тадэвуша Рэйтана.

                          

                                          Ян Матэйка "Рэйтан" (1866)


У далёкім 1773 годзе, ён першым паўстаў на абарону Незалежнасці Бацькаўшчыны, перш за ўсё Вялікага княства Літоўскага, якое, як пасол Наваградскага ваяводства і прадстаўляў на Надзвычайным сойме Рэспублікі Абодвух Народаў -вялікалітоўскага ды польскага.

Гераічная, і ў той жа час глыбока трагічная постаць Тадэвуша Рэйтана у 18-19 ст.ст.была ўслаўлена вялікалітоўскімі мастакамі, паэтамі, пісьменнікамі- Ф.Князьніным, Ю.Нямцэвічам,
А. Міцкевічам, Г. Жавускім, У. Кандратовічам (Сыракомлей), Ф.Смуглевічам, Л.Горвартам  і інш., у тым ліку польскімі. З якіх самы вядомы - чэх Ян Матэйка, чый твор "Рэйтан" ледзь не быў знішчаны намаганнямі польскай арыстакратыі.
У 19- пач. 20 ст. яго імя ведаў кожны адукаваны ліцьвін-беларус. Але, потым яго імя згубілася за лесам новых герояў, якіх вывела на першы шлях ІІ Сусветная вайна. Вяртанне памяці аб Тадэвушы Рэйтане на яго радзіме распачаў Уладзімір Караткевіч, які неаднаразова згадаў яго імя у сваіх творах 1959-62 гг.  Напрыканцы 1980-х  імя Рэйтана уваходзіць у навукова-папулярную літаратуру. У 1990-2000-х з'яўляюцца , не надта шматлікія  артыкулы і  нарысы прысвечаныя яму і Грушаўцы, яго Малой Радзіме. Але, толькі зараз, праз  25 год, як наша краіна стала Незалежнай,  імя нашага славутага земляка па-сапраўднаму выходзіць з ценю. Ня толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах праводзяцца буйныя мастацкія выставы, фестывалі і  імпрэзы у ягоны гонар. З'яўляюцца і дакументальныя стужкі (напрыклад, "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот")..
                      
                                              https://www.youtube.com/watch?v=hDL7Jnc-f5E

Менскі гарвыканкам унес імя Тадэвуша Рэйтана ў спіс знакамітых людзей краіны і плануе ў гэтым,ці наступным годзе надаць яго імя  вуліцы Менска.


                                                                              Св.Рох




Сення , нарэшце, дайшо і да імшы за супакой ягонай душы, якой Забыты Герой чакаў доўнія годы. Дзякуючы намаганням прадстаўнікоў Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, імша прайшла ня толькі ў Менску (касцёлы св.Роха,  касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны), касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі) ,  але і ў Ляхавічах, Наваградку, Гародні, Пінску, Лучаі.

Што будзе далей? Паглядзім!
А пакуль..

Абвестка:
                                        
31 кастрычніка ладзім талаку на Ляхавіцкіх могілках, на родавым пахаванні Рэйтанаў.А ў нядзелю , 1 лістапада ў Грушаўцы! Патрэбна дапамога! (пішыце: Зьміцер Юркевіч  lefthunder@gmail.com)





(4 лістапада, 17 00) , у Доме-музее Ваньковічаў (Верхні горад),  пройдзе імпрэза-выстава , прысвечаная 275-м угодкам нараджэння Тадэвуша Рэйтана.

У сярэдзіне лістапада адкрыецца выстава у гонар Тадэвуша Рэйтана ва Ўздзе.

Запрашаем!!!







вторник, 27 октября 2015 г.

ЗВАРОТ АРТ-СУПОЛКІ!!!

Шаноўныя сябры!

 Просім тым, каго не абмінае асоба Тадэвуша Рэйтана, тых , хто "ў тэме" , звярнуцца да кіраўніцтва АНТ, з прозьбай паказаць у пачатку лістапада  (4-га,  ці цягам тыдня) дакументальную стужку з цыклу "Обратный отсчёт" - "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот".

                                 

Нагоды:
-На канец кастрычніка-першыя дні лістапада прыпадае 275-я гадавіна нараджэння Тадэвуша Рэйтана.
-4 лістапада ў сядзібе-музее Ваньковічаў  (г.Мінск)  Арт суполка імя Тадэвуша Рэйтана, сумесна з кіраўніцтвам музея праводзіць вечарыну прысвечаную памяці выбітнага дзеяча беларускай гісторыі XVIII Тадэвуша Рэйтана (1740-1780).

Зварот можна даслаць запоўніўшы форму http://ont.by/tv/company/feedback/
Або, электронным лістом  на пазначаныя мэйлы.

Дзякуем!!







пятница, 23 октября 2015 г.

Планы Арт-суполкі на бліжэйшы час

Планы Арт-суполкі на бліжэйшы час:

1. 31 кастрычніка мікра-талака на Ляхавіцкім могілках. Прыборка тэрыторыі  родавага пахаваннія Рэйтанаў. Праграма максімум -прыбраць друз ад абрынуўшайся капліцы. 
Патрэбы: пальчаткі, старыя мяхі "а-ля бульба", рыдлёўкі-грабкі.




2.  4 лістапада (папярэдняя дата), у сядзібе-музее Ваньковічаў пройдзе Вечарына памяці вялікага ліцьвіна Тадэвуша Рэйтана, з нагоды 275 гадавіны нараджэння нацыянальнага героя Беларусі.

3. лістапад-снежань . Выстава, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану ва Ўздзе. 


Ну і нагадаю, што 28 кастрыніка ўвечары  ў Чырвоным касцёле і касьцёле св.Роха на Залатой горцы, пройдзе імша за Тадэвуша Рэйтана.   

четверг, 22 октября 2015 г.

Імша за Тадэвуша Рэйтана

У Беларусі ўпершыню пройдзе імша за Рэйтана 


Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі адбудуцца набажэнствы за ўпакой душы Тадэвуша Рэйтана. 
Сёлета адзначаецца 275 гадоў з дня нараджэння легендарнага ліцвіна, вайсковага й палітычнага дзеяча, які выступіў супраць падзелу Рэчы Паспалітай. Гаворыць адзін з кіраўнікоў Арт-суполкі імя Рэйтана, даследчык Зміцер Юркевіч: – Пануе такая, скажам так, шкодная міфалогія, што Тадэвуш Рэйтан быў самагубцам. А хто за самагубца замаўляе? Насамрэч ён не быў самагубцам, ён быў пахаваны ў старым Ляхавіцкім касцёле, які быў знішчаны. Як сведчаць відавочцы, ён да апошняй хвіліны свайго жыцця трымаў ксяндза за руку.
Імша ў памяць нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана пройдзе адразу ў двух касцёлах Менска – Чырвоным на Плошчы Незалежнасці (19 00) ды 
Костел святого Симеона и святой Елены












Святога Роха на Залатой горцы (18 30)

Набажэнства адбудзецца ўвечары 28 кастрычніка ў дзень святога Тадэвуша. 

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: http://www.racyja.com/kultura/u-belarusi-upershynyu-projdze-imsha-za-re/

пятница, 16 октября 2015 г.

"Моц рымскіх сэрцаў тут Рэйтаны гартавалі." АДАМ МІЦКЕВІЧ






БУЛЬБАФрагмент
Зямля наваградская! Край мой родны!
Славутага пяра Трамбецкага1 ты годны!
Красой садам Гумані ты і Віслы роўны -
Не бачыць гэтага хіба дзівак вандроўны,
Што славіць толькі край, дзе ўсё ў прыродзе ззяе,
Хоць жыць там людзям мо яна і не спрыяе...

На краснай жа Русі2 - адкрытыя прасторы,
Яе не рэжуць прорвы і не дыбяць горы.
І для дароў Цэрэры3 плодная тут скіба,
І для жывёлы лепшая, чым дзе, сядзіба.
Жыхар абжытага пад ласкай сонца краю -
З душой высокаю, лагоднага звычаю.
Адсюль Міндоўг - на поўнач - нёс грамы праз далі,
Моц рымскіх сэрцаў тут Рэйтаны4 гартавалі.
Не прыдалася ж краю рыцараў паслуга -
Дык сталі ваяры апекунамі плуга.
Спрыяючы ратаю, надзяліла Неба
Яго вялікім дарам: шчодрая тут глеба!
Хоць ты з пяску яе брыльянтаў не насееш
І золата знайсці нідзе ў ёй не здалееш,
Хоць не ірдзее сад тут гронкамі такаю5,
Матыль індыйскі6 - ткач - лісцё не аплятае,
Хоць цвёрдую зямлю парою несухою
Не раз, не два варочаць трэба тут сахою,
Ды восень шчодра ўсё ж аддзячыць аратаю
Бурштынным зернем сандамірскага ўраджаю7.
На лузе - рык валоў, кароў ляных чароды
За андалузскую8 не горшай мо пароды.
Цвіці ж, прывольны край, зямелька Прынямоння,
Людзьмі славутая, дарамі тымі ўлоння.
Вітаю ўсіх, хто славіць край. Табе падзяка,
Род дэпутатаў соймавых, род Верашчакаў9!
Табе, наш графе, Шчорсаў гаспадар руплівы10,
Ты на зямлі сваёй, вучоны, творыш дзівы.
Праславіць іншы лірнік, больш падрыхтаваны,
Твае заморскія расліны ды фантаны,
Твой мудры скарб11, сабраны шчыраю рукою,
Твой люд заможны, горды воляю сваёю!
Я ж, просты вершапісец, проста, так, як знаю,
Табе, славуты Земляроб, вянок сплятаю...

...............................................
1819-1821

среда, 14 октября 2015 г.

У дзень Святога Таэвуша

28 кастрычніка, а 19 00 , у касьцеле Святога Сымона і Святой Алены ў 275 

гадавіну нараджэння Тадэвуша Рэйтана адбудзецца імша за супакой яго 

душы



воскресенье, 11 октября 2015 г.

"Шляхам Тадэвуша Рэйтана"

"Шляхам Тадэвуша Рэйтана"
Шаноўныя сябры! 
Запрашаю вас у нядзелю 18.10.2015 у вандроўку "Шляхам Тадэвуша Рэйтана" разам з прадстаўнікамі Арт-суролкі імя "Тадэвуша Рэйтана". 
Вас чакаюць цікавыя расповяды пра малазнаную выбітную асобу Тадэвуша Рэйтана, прыгожыя мясціны, прагулка Паланэзам па Грушаўскай алее, конкурс малюнка "а-ля Драздовіч" пад кіраўніцтвам вядомага мастака Алеся Родзіна, 
Маршрут: Мінск-Мір-Карэлічы-Наваградак-Валеўка-Стволавічы-Дарава-Ляхавічы-Грушаўка-Клецк-Нясвіж-Стоўбцы-Мінск.
Кошт: унёсак на пакрыццё транспартных выдаткаў пры пасадцы: 200тыс. Вітаюцца ахвяраванні на аднаўленчую дзейнасць Арт-суполкі.
Пачатак вандроўкі (адпраўленне): а 8-00 з АС "Дружная". 
Запісацца можна па тэлефонах 29 6993301 вэлком, 29 5786520 мтс (Мікалай) ці СМСам з пазнакай імя, ці мэйлам на falklor(малпа)tut.by з пазнакай мабільнага тэлефона і імя. 
Даведка:Тадэвуш Рэйтан герба Рэйтан ( канец кастрычніка 1740 — 8 жніўня 1780) — дэпутат Сойма Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ад Новагародскага ваяводства ВКЛ. Стаў пятым каленам ліцьвінскай галіны, закладзенай абшарнікам прускага паходжання, асеўшага ў ВКЛ у пач. XVII ст. Нацыянальны герой Рэспублікі Беларусь.

суббота, 3 октября 2015 г.

Парыж. Магіла Ганны з Рэйтанаў Герычовай і яе сына Эдварда.

                                                                  У пачатку лета, у той самы дзень , калі ў Менску меўся распачацца фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-ХІХ "РЭЙТАН" (прысвечаны 275-й гадаіне нараджэння нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана), у Парыж выправіўся сябра нашай Арт-суполкі дасьледчык і выкладчык Анатоль Сцебурака. Карыстаючыся нагодай, мы наважыліся "перадаць" з ім  зямлі, сабранай намі ў грушаўскай сядзібе  (дзе правяла сваё дзяцінства Ганна , дачка Міхала Ксаверага Рэйтана, малодшага брата Тадэвуша),  ля капліцы, а таксама з могілак у Ляхавічах, дзе знайшлі спачын яе бацька , дзядзька Станіслаў ,брат Дамінік (падпалкоўнік генеральнага штаба Вялікага войска Напалеона Бонапарта) і іншыя сваякі.
Назад была дастаўлена зямля з парыжскіх могілак, якая чакае свайго часу, каб стаць адным цэлым з зямлёй на Малой Радзіме Рэйтанаў.


                                                            Могілкі Манмартр                              


Хто такая Ганна і чым вядомы яе сын , паўстанец 1831 г. і сябра Адама Міцкевіча чытайце па спасылцы       http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/89744/1/Arche_%E2%84%96%2012.%202011.pdf


                                         Спасылка на відэа:  https://yadi.sk/i/jp6KZDNBiPxiY
Cimetière Montmatre

                                                       Наш Чалавек у кадры: Анатоль Сцебурака
                       (неабыякавы мінак-менчук, мізантроп і знаўца манмартрскіх могілак)
                                   Аператар : Андрэ Мас (1935 г.н., патомны парыжанін)
                                          Тэкст: Зьміцер Юркевіч і Анатоль Сцебурака


                                                 Трошкі аб могілках па спасылках:
                 Гейнэ, Стэдаль, Заля....    https://pl.wikipedia.org/wiki/Cmentarz_Montmartre

       

Пілаваць ці не пілаваць? Ілля Свірын (працяг эпапеі з Грушаўскім гумном)





ПЛЕНІПАТЭНТ "ПРЫ МЁДЗЕ". ЗАГЛОБА, ён жа ЗАРЭМБА?