вторник, 23 февраля 2016 г.

Першы падзел Рэспублікі Абодвух Народаў 1772 г.

                                                                мастак -Алесь Родзін
                                                /гістарычны кансультант Зьміцер Юркевіч
                                              Графічны шэраг "Род Рэйтанаў. Асобы.Падзеі"

суббота, 20 февраля 2016 г.

Барбара з Маеўскіх Міцкевіч (частка І)

Першая частка артыкула, прысвечанага разблытанню геналагічна-сямейных повязей Адама Міцкевіча, якія досыць доўгі час не даюць спакою ні дасьледчыкам , ні публіцыстам.  
Крытычныя заўвагі прымаюцца толькі разам са спасылкамі на дакументы (!). "Павер ты мне" , "Век волі не бачыць" і іншае  не прапаноўваць.

(малюнак клікабельны)

                     



пятница, 12 февраля 2016 г.

ПОСТАЦЬ ТАДЭВУША РЭЙТАНА Ў ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ (семінар) 23.02.2016


"Тадэвуш Рэйтан" (фрагм.) мастак П.Татарнікаў

ПОСТАЦЬ ТАДЭВУША РЭЙТАНА Ў ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
23 лютага 2016 а гадзіне 16-ай гадзіне адбудзецца навукова-метадалагічны семінар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ, прысвечаны найбольш яскравай постаці палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы XVIII ст.
У 1773 годзе пад час Надзвычайнага сойму, наваградчанін Тадэвуш Рэйтан, разам з іншымі дэпутатамі-паплечнікамі з беларускіх земляў самаахвярна супрацьстаяў першаму падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Тадэвуш Рэйтан з'яўляецца класічным прыкладам “страчанага” героя, які высока шануецца ў іншай краіне, але амаль цалкам забыты на Бацькаўшчыне. Пры гэтым ён стаў ахвярай трывалага стэрэатыпа, створанага польскімі паэтамі, публіцыстамі і гісторыкамі, які зрабіў з яго аднаго з апосталаў польскай нацыянальнай гістарычнай міфалогіі. Што, у сваю чаргу, прывяло да з'яўлення амаль неадольнай перашкоды на шляху да ўшанавання героя на яго радзіме.
Мэта дадзенага семінара паспрыяць пераасэнсаванню асабістай ролі Тадэвуша Рэйтана ў беларускай гісторыі.
Пільнасць тэрміновага вырашэння гэтага пытання абумоўлена крытычным станам сядзібы роду Рэйтанаў (в. Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобл.), якая можа ўжо сёння быць прададзенай з аўкцыёна прыватнаму інвестару (што, пагражае незваротнай стратай пярліны гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі).
У семінары бяруць удзел прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі РІВШ і запрошаныя спецыялісты: Алесь Жлутка – кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Вольга Гарбачова – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ; Зьміцер Юркевіч – даследчык, краязнаўца, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана; Анатоль Сцебурака – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры бізнэс-камунікацый ІБМТ БДУ;
Месца правядзення: РІВШ, вул. Маскоўская –15, ауд. 322
Уваход вольны.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Далучайцеся!


среда, 10 февраля 2016 г.

«Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Рэйтана» 18 лютага 2016




18 лютага 2016 г.(чацвер) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца сумеснаепасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і,вывучэнне ўласнага радаводу) і студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

У праграме пасяджэння плануецца:

1)    Паведамленне на тэму: «Фальсіфікацыі дваранскіх дакументаў у беларуска-літоўскіх губерніях (кан. XVIII – ХІХ ст.)».Выступоўца – Віталь Сяргеевіч Макарэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ.
2)    Паведамленне на тэму: «Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Рэйтана».Выступоўца – Зміцер Юркевіч, даследчык гісторыі і генеалогіі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння18 лютага 2016 г. (чацвер), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 29, другі паверх.

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

Сергей Сергачоў "Ці выжыве пабудова?"