понедельник, 30 мая 2016 г.

Фэст Рэха-Даху-IV 4 чэрвеня . Пружанскі палацык. г. Пружаны


Праэкт #1 Арт-суполкі на talaka.by


Падтрымайце, калі ласка, рэпостам!


Тадэвуш Рэйтан – прадстаўнік старабеларускага рыцарскага роду, пасол Наваградскага ваяводства ВКЛ на агульнадзяржаўны сойм Рэчы Паспалітай. Стаў на чале групы паслоў-патрыётаў з беларускіх земляў ВКЛ, якія супраціўляліся зацьвярджэнню Першага падзела краіны. Легендарны чын Тадэвуша Рэйтана ўвайшоў у сусветную гісторыю як прыклад высокага патрыятызму і самаахвярнасці.
У 2013 годзе была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, асноўнымі мэтамі дзейнасці якой з'яўляюцца:
1) Усебаковая папулярызацыя імя Тадэвуша Рэйтана (1740—1780), што павінна прывесці да наданне вуліцам, прашпектам, школам, арганізацыям, маладзёвым арганізацыям ганаровага імя Тадэвуша Рэйтана.
2) Апека над аб'ектамі спадчыны роду Рэйтанаў (супрацьаварыйныя працы, суботнікі і г. д.).
Да гэтага часу фінансаванне дзейнасці Арт-суполкі вялося выключна за ўласныя сродкі. На гэты раз звяртаемся да неабыякавай грамадскасці.
На сезон 2016 года быў запланаваны шэраг мерапрыемстваў (сустрэчы, мастацкія выставы, фестывалі). Частка з іх ўжо адбылася. Наперадзе яшчэ некалькі мерапрыемстваў сярод якіх — фестываль сучаснага мастацтва  «ДАХ-2016» у Грушаўцы. Ёсць пільная патрэба ў пэўнай колькасці магнітаў, каб раздаць яе местнаму насельніцтву і запрасіць на фестываль. Жыхары Грушаўкі, дзе праходзіць фэстываль ведаюць пра фестываль, а вось насельніцтва Ляхавічаў, нажаль, інфармавана недастаткова. У Ляхавічах жыве больш за 10 тысяч чалавек. Усіх не запросім, але паспрабуем абыйсці як мага больш дамоў.
Вось так выглядаюць магніты якія робім штогод:

воскресенье, 22 мая 2016 г.

четверг, 19 мая 2016 г.

Хто такі Тадэвуш Рэйтан?


Хто такі Тадэвуш Рэйтан?

19 мая 2016 г.

Мой погляд
Добры дзень!
Хачу выказаць падзяку за добрую ініцыятыву “Народнай Волі” – публікацыю “150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”!
Адначасова хачу папрасіць рэдакцыю пры перадрукоўцы главы, якая распавядае пра Тадэвуша Рэйтана, прыбраць радкі пра ягонае самагубства. Займаючыся вывучэннем жыцця гэтага героя і гісторыі ягонага роду, на падставе дадзеных навуковых крыніц я прыйшоў да цвёрдай перакананасці, што ён не пазбаўляў сябе жыцця. Міф пра самагубства Рэйтана ў наш час стварае перашкоду на шляху ўшанавання яго памяці. Таму прапаную іншую версію гэтага артыкула.
Таксама я прапаную ўнесці змены ў гады жыцця Тадэвуша Рэйтана: нарадзіўся ён не ў жніўні 1742-га, як раней лічылася, а, паводле маіх даследаванняў, у кастрычніку 1740 года.
З павагай –
Зміцер Юркевіч.

Рэдакцыя не ўмешваецца ў дыскусіі гісторыкаў. Наша справа – інфармаваць пра розныя версіі і высновы. Што мы ахвотна і робім: публікуем у раздзеле “Пошта” матэрыял Зміцера Юркевіча, а ў наступным нумары чытачы змогуць пазнаёміцца з версіяй, выкладзенай у артыкуле пра Тадэвуша Рэйтана Уладзімірам Емяльянчыкам.
Хто такі Тадэвуш Рэйтан?
У жніўні 1772 года манархі трох суседніх дзяржаў – Расiі, Прусіі і Аўстрыі, скарыстаўшыся заняпадам і ўнутранымі міжусобіцамі, што скаланалі Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, дамовіліся паміж сабою аб першым падзеле яе тэрыторыі.
18 верасня таго ж года яны давялі да ведама ўлад Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, што факт
падзелу адбыўся. Да Расійскай імперыі далучаліся ўсходнія беларускія землі з Полацкам, Віцебскам і Магілёвам. Акупанты запатрабавалі склікання надзвычайнага Сойму, каб фармальна пацвердзіць «законнасць» сваіх захопаў, заснаваных нібыта «на гісторыі і праве».
19 красавіка 1773 года ў Варшаве распачаў працу вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які пазней атрымаў назоў «падзельнага». Краіны-захопніцы разлічвалі не толькі на сваю вайсковую сілу і слабасць Рэчы Паспалітай. Выкарыстоўваючы пагрозы, шантаж і подкуп, яны дамагліся перавагі на Сойме згодніцка-прадажнай большасці на чале з кухмістрам польскім А.Панінскім.
Быў распрацаваны і адпаведны сцэнарый Сойма: перад яго пачаткам з ліку здраднікаў утваралася «канфедэрацыя» (гэтак даўней называўся часовы вайскова-палітычны хаўрус шляхты), што рабіла немагчымым ужыванне пасламі (г.зн. дэпутатамі) права «ліберум вета», каб заблакаваць прыняцце ўмоў захопнікаў. Маршалкам канфедэрацыі і Сойма павінен быў стаць Панінскі, марыянетка расійскага пасольства.
Але ўсе гэтыя планы нечакана былі парушаны супрацівам беларускіх паслоў на чале з Тадэвушам Рэйтанам, шляхціцам з-пад Ляхавічаў, паслом ад Наваградскага ваяводства. Тры дні ён разам з Самулём Корсакам і Станіславам Багушэвічам не дазвалялі Панінскаму ўзначаліць Сойм. Гэты пратэст вонкава насіў фармальны характар. Бо, па-першае, Сойм паводле чаргі павінен быў праводзіцца ў Горадні, а не ў Варшаве, а маршалкам яго мусіў быць ліцвін, а не паляк. А па-другое, Сойм склікаўся не як канфедэрацкі, а як звычайны, і распачынаць яго пад знакам канфедэрацыі было незаконна. Для нашых паслоў гэта была толькі зачэпка, каб сарваць Сойм і не дапусціць ганебнага зацвярджэння падзелу.
Спачатку Рэйтана ўгаворвалі, каб саступіў. Потым, калі не атрымалася, хацелі, як і іншых, падкупіць грашыма. Урэшце канфедэрацкі суд прыняў пастанову пазбавіць яго «маёмасці і гонару» і выгнаць з краіны. Але ўсё было марна: Тадэвуш Рэйтан заставаўся непахісным у сваіх перакананнях. Падчас правядзення Сойма быў і такі драматычны момант, калі Рэйтан у адчаі, каб не даць магчымасці па-згодніцку настроеным паслам пакінуць залу пасяджэнняў, лёг крыжам ля дзвярэй і закрычаў: «Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
Гераічны супраціў Рэйтана не выратаваў нашу краіну ад захопу. Пакінуты і знявераны, ён цяжка захварэў. Памёр у сваім маёнтку Грушаўка 8 жніўня 1780 года ва ўзросце 39 гадоў.
Легендарны чын Тадэвуша Рэйтана ўвайшоў у нашу гісторыю як прыклад высокага патрыятызму і самаахвярнасці. Яго імя – гэта сімвал мужнасці і няскоранасці для ўсіх, хто не гандлюе святынямі, не прадае самага дарагога – Айчыны. І ў наш час заклік Рэйтана «Не забівайце Бацькаўшчыны!», на жаль, цалкам актуальны.