вторник, 26 июля 2016 г.

Леаніды ня вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) , 1962 год


 25 ліпеня угодкі выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, які ў сваёй творчасці як мінімум двойчы звяртаўся да гераічнага і  глыбока трагічнага вобраза  ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтана.

Вашай ўвазе - урывак з рамана  "Леаніды ня вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) , 1962 год.




"...Чалавек народжаны для бітвы і мае права памерці толькі ў бітве. I кожны воін павінен думаць, што ён, як апошняя надзея гарадоў і вёсак за яго плячыма, што ён, як апошняя песня роднай зямлі. I ён павінен змагацца нават тады, калі ніхто больш не хоча змагацца, адзін супраць усіх. Павінен надарвацца, легчы на парозе, як Рэйтан."





Калі Вы ведаеце, хто яшчэ з паваенных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў згадваў Тадэвуша Рэйтана, калі ласка, напішыце нам  lefthunder@gmail.com
З павагай,
Зьміцер Юркевіч








Леаніды ня вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — раман Уладзімера Караткевіча, складзены з пралёга, які ўяўляе сабой асобную скончаную гісторыю, і з 33 разьдзелаў. У яго ўключаныя вершы, напісаныя быццам бы галоўным героем Андрэем Грынкевічам. Сам пісьменьнік вызначыў раман як «амаль што сэнтымэнтальны».
Раман быў надрукаваны ўпершыню ў часопісе Полымя ў нумарах 5, 6. Плянавалася выданьне кнігі «Леаніды не вернуцца да Зямлі», куды павінны былі ўвайсьці аднайменны раман і аповесьць «Дзікае паляваньне караля Стаха», аднак Караткевіча абвінавацілі ў абстрактным гуманізьме, і восеньню 1963 г. набор кнігі быў рассыпаны. Асобным кніжным выданьнем на беларускай мове раман пад назвай «Нельга забыць» выйшаў у 1982 г.
Рукапіс раману захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва, пад назвай «Няма забыцьця», з паметай на адвароце першай старонкі: Пачаў у верасьні 60 г.
Раман прысьвечаны памяці сябра Караткевіча Гераніма Стулпана.

понедельник, 25 июля 2016 г.

Незапланавана-імправізаваны пленэр у Грушаўцы





Для зацікаўленых:
Можна будзе спыніцца на тэрыторыі сядзібы ў валанцёрскім табары.
Адзінае, трэба мець уласны намёт.
Падскажам, дзе ёсць цікавыя мясціны, годныя пэндзля сучасных Ордаў.

Начная Грушаўка . Сядзіба роду Рэйтанаў.

Запрашаем фотамастакоў, аматараў начнога фотапалявання  адкрыць чарговы грушаўскі сязон. З 11 па 19 жніўня "гопнікі" з апавядання  http://nn.by/?c=ar&i=161014 ізноў стануць табарам ў сядзібе Тадэвуша Рэйтана. А 20 і 21 правядуць наступнае мерапрыемства http://reyten.blogspot.com.by/2016/07/4.html

Фототрафеі можна будзе прадэманстраваць гледачам пад час фэсту і на іншых мерапрыемствах, якія ладзіць Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

www.facebook.com/events/1259481510730209/permalink/1261202820558078/
vk.com/event125283766

Фота Віктара Малышчыца





www.facebook.com/Viktar.Malyshchyts?fref=nf

суббота, 23 июля 2016 г.

ЛЕТНІК-4. Інфармацыя для зацікаўленых.





vk.com/event125283766  




















                                                      ЛЕТНІК-4
правядзення супрацьаварыйных працаў
на аб’ектах гісторыка-культурнай каштоўнасці
“Сядзібны комплекс Рэйтанаў” (в.Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Берасцейскай вобл.)
Час правядзення – 11-19  жніўня 2016 г.
Арганізатары :
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
ГА “Беларускі камітэт ІКАМОС”.

Прыблізная колькасць удзельнікаў:
10-20 чалавек
[1] Уступ.
Сядзіба ў Грушаўцы больш за 200 год належала старабеларускаму рыцарскаму роду Рэйтанаў, самым вядомым прадстаўніком якога стаў Тадэвуш Рэйтан, мужны абаронца незалежнасці нашай краіны на сойме 1773года. Апошні з роду, безпатомны  Язэп Рэйтан памёр у 1910 г. Род Рэйтанаў, як і род Ваньковічаў выгас.
З 2013 года Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана ажыццяўляе дагляд сядзібнага комплекса і лабіруе ідэю стварэння ў ім дзяржаўнага мемарыяльнага музея Тадэвуша Рэйтана (як тое было зроблена з сядзібамі нашых вялікіх землякоў Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча  і інш. І, падобна. што пэўныя зрухі ў гэтым накірунку пачаліся.
Чацьвёрты год тут ладзяцца суботнікі, талокі, летнікі і фестывалі. Зроблена немала. Але, працы яшчэ вельмі і вельмі шмат. І, з кожным разам, будзе ўсё болей.
Інфармацыю пра Тадэвуша Рэйтана і іншых прадстаўнікоў роду , мерапрыемствы , якія зладзіла Арт-суполка шукайце тут: www.reyten.blogspot.com



План правядзення летніка :
11 жніўня (чацьверг) –заезд, разбіўка табара
12-13 працоўныя дні
14 (нядзеля) –адпачынак (варыянты)
15-19- працоўныя дні
20-21 –фестывальныя дні

Пад’ём: 7 00
Сняданак : 8 00
Працоўны час: 9 00-18 00 (абед 13-14, вячэра 19)
Культурная праграма (20-22).
Адбой: 23 00

Мець пры сябе:
-      Намёт
-      Пенку
-      Спальны мех
-      Кубак, талерку, відэлец, лыжку.
-       Музычныя інструменты
-      Аптэчку
-      Працоўную вопратку

Асноўныя патрабаванні:
-      Пад час летніка сухі закон
-      Ветлівасць  у адносінах да мясцовага насельніцтва
-      Падпарадкаванне правілам лагернага побыту



ПАД ЧАС ЛЕТНІКА ЗАПРАШАЕМ МАСТАКОЎ,ФАТОГРАФАЎ НА ІМПРАВІЗАВАНЫ ПЛЕНЭР, ВЫНІКІ ЯКОГА МОЖНА БУДЗЕ ПРАДЭМАНСТРАВАЦЬ ГЛЕДАЧУ АДРАЗУ, БО...

ПРАЦЯГАМ ЛЕТНІКА  СТАНЕ ФЕСТЫВАЛЬ  ДА-ХХХІ "РЭЙТАН"







Старонкі падзеі:

www.facebook.com/events/1259481510730209/


Арт-суполка:

воскресенье, 17 июля 2016 г.

ЛЕТНИК-4 . 11-19 жніўня 2016 г.


З 11 па 19 жніўня 2016 , у вёсцы Грушаўка, на тэрыторыі сядзібы роду Рэйтанаў, малой радзіме нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана (1740-1780) ладзіцца ўжо чацьвёрты летнік.   http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%B2%D1%83%D1%88_%D0%A0%D1%8D%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%BD.

У праграме -  правядзенне супрацьаварыйных прац на аб'ектах сядзібнага комплекса.

Жадаючым далучыцца:
для лістоў  lefthunder@gmail.com
для званкоў +375 33 375 72 50
Зьміцер Юркевіч
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана


ДАХ-ХХХІ "РЭЙТАН" 20-21 жніўня 2016


                                             Неўзабаве з'явіцца змест і падправіцца форма.

На дадзены моман знаходзімся ў стане пошукаў каваля-перасоўніка і ганчара, якія бмаглі і жадалі памайстаркласіраваць  мясцовую дзятву (ва ўселякім выпадку, цікава распавесці пра сваю працу ў кантэксце гісторыі свайго рамяства на нашай зямлі , махаючы кувалдай)!

Хто гатовы рызыкнуць - калі ласка, лістуйце - lefthunder@gmail.com
www.facebook.com/zmicer.yurkevich
vk.com/id9330671

У пошуках каваля!

Шукаем каваля-перасоўніка, з мэтай завабіць яго на ДАХ-31, які пройдзе 20-21 жніўня ў в. Грушаўка, на Малой радзіме Тадэвуша Рэйтана.
Datei:John Neagle 001.jpg

lefthunder@gmail.com

вторник, 12 июля 2016 г.

Адкрыццё выставы "РЭЙТАН". Гістарычны музей г. Баранавічы. 15.4.2016 г.

Прамова аднаго з ўдзельнікаў выставы сп. праф. Яўгена Шунэйкі,
даўняга сябра фестываля ДАХ і  Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана.




Летнік на радзіме Тадэвуша Рэйтана. Мінулае - 2015.

Летнік 2015 у Грушаўцы быў працяглы і плённы.
Сія тыя дасягненні пералічаны галасамі вядомым і вядучымі. але, зразумела. у кадр не патрапіла галоўнага - перакрыццё наноў даха "Мураванкі", у якім, цягам тыдня , брало ўдзел  да 10 (сумарна) чалавек з боку  Арт-суполкі.
Дзвярныя і ваконныя праёмы, па рашэнню райвыканкама заклада гаспадарчая брыгада з Русінавічаў.
Усія гэтыя запабегі даюць надзею, што "Мураванка" дачакаецца свайго зорнага часу, стаўшы аднойчы мемарыяльным музэем Тадэвуша Рэйтана.





АНОНС: Фестываль ДАХ-ХХХІ -РЭЙТАН .Грушаўка. 20-21 жніўня 2016





ФЭСТ:
Пачынаецца падрыхтоўка да фестываля ДАХ-ХХХІ -"РЭЙТАН".
Месца дыслакацыі: Сядзіба роду Рэйтанаў, вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Берасцейшчына.
Час: 20-21 жніўняў 2016.
Адказны: Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Змест: музыка-перформанс-жывапі-графіка-фота-кіно-негрунвальдскія пабаявішчы і г.д.
Адначасова пройде фестываль традыцыйнай культуры "З крыні спрадвечных".
Арганізатар: Ляхавіцкі райвыканкам.
Змест: фальклёр Ляхавіччыны напоўніцу
ЛЕТНІК:
З 11 па 20 жніўня там жа пройдзе чацьверты летнік
Праграма: супрацьаварыйныя працы на аб'ектах комплекса
Адказныя арганізатары:
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
ІКАМОС
Запрашаем далучыцца ва ўсіх пераўвасабленнях

Чаму ў Беларусі ня ладзяць экскурсіі па могілках?

Вельмі цікавае інтэрв'ю з гісторыкам і некрапалістам Цімохам Акудовічам. Закранутая тэма адмоўнага стаўлення да шляхецкіх пахаванняў з боку пасавечаных беларусаў наўпрост датычыцца і пахаванняў роду Рэйтанаў. Капліца ў Грушаўцы (на фота) , па звестках мясцовага краязнаўцы, напрыканцы 1960-х, была літаральна згвалтаваная савецкімі жаўнерамі, якія знеслі вежу і дах, і падобна, дэмантавалі і вывезлі ў невядомым накірунку мармуровыя памятныя дошкі. адна з якіх была прысвечаная Тадэвушу Рэйтану. Магілы ж апаганіла  невядомая моладзь. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што юнакі "вадзілі пана па алее" , а потым зацягнулі касцяк глыбей у лес і кінулі ў балота. Пазьней, добрыя людзі сабралі раскіданыя косткі і выцягнутыя труны і вярнулі іх на месца...


                                                          Рэшткі капліцы ў Ляхавічах
Незайздросны лёс выпаў і на каплічку на Ляхавіцкіх кладах, якая стаяла пасярод родавага пахавання Рэйтанаў, у савецкі час пераўтворанага ў сметнік. Год з 10 таму адна з чатырох апорных калон, падточаная стыхіей абрынулася. Не знайшлося сярод жыхароў Ляхавічаў таго, хто б сваечасова аднавіў бы калону. Дапамога з боку суполкі прыйшла са спазьненнем. Капліца абрынулася , недачакаўшыся паўнавартаснай рэстаўрацыі, якая планавалася. У дадзены момант распрацаваны і рыхтуецца да ажыццяўлення новы праэкт аднаўлення капліцы.
І тут мы разлічваем на дапамогу неабыякавых людзей. Патрэбны будуць і матэрыялы і валанцерская дапамога. 
Пажадаеце дапамагчы-лістуйце нам!
lefthunder@gmail.com
П.С.  далучаем спасылку на сумежны матэрыял пра парыжскія могілкі Монтматр, дзе пахавана пляменніца Тадэвуша Рэйтана   http://reyten.blogspot.com.by/2015/10/blog-post_63.html


23.06.2016
Горад мёртвых — так даслоўна перакладаецца старагрэцкае слова нэкропаль. Гэта вялікія могілкі, якія ўключалі ў сябе падземныя галерэі, склепы, камэры, грабніцы, каменныя надмагільлі. Разьмяшчаліся яны на ўскрайках старажытных гарадоў у Эгіпце, Малой Азіі, Этрурыі. Нэкропалямі ў новыя часы называлі і вялікія могілкі па ўсёй Эўропе. Яны станавіліся ўвасабленьнем традыцыйнага стаўленьня да памерлых кожнай нацыі. А што могуць расказаць пра беларускую нацыю, яе традыцыі беларускія нэкропалі? Гутарка з гісторыкам, экскурсаводам Цімафеем Акудовічам.
Цімафей Акудовіч (зьлева) і Вячаслаў Ракіцкі
Цімафей Акудовіч (зьлева) і Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі: Ці можна казаць пра нейкае агульначалавечае, унівэрсальнае для чалавека, незалежна ад яго нацыянальнасьці, успрыняцьце могілак?
Цімафей Акудовіч: У чалавечым успрыманьні могілкі — гэта досыць складаная зьява, бо ад пачатку могілкі зьяўляюцца аб’ектам сакральным, зьвязаным з памяцьцю, і адначасна брудным, зьвязаным з біялягічнай сьмерцю. У розных народаў і ў розныя эпохі перапляценьне гэтых двух супрацьлегласьцяў і фармуе ўспрыманьне могілак. Напрыклад, у Рыме быў культ памяці і маўзалеі мелі вялікае публічнае значэньне, а ў юдэйскай традыцыі могілкі — гэта рытуальна нячыстае месца, таму ніякімі сьвецкімі справамі там займацца нельга. Там нельга ні піць, ні есьці, што робяць на могілках беларускія хрысьціяне на Радаўніцу.​
Ракіцкі: Беларусы не выключэньне ў хрысьціянскім сьвеце? Ці ўсё ж ёсьць нешта такое, што беларусаў адрозьнівае ад іншых народаў? Яны ахвотна ці наадварот — неахвотна наведваюць могілкі?
Акудовіч: Калі казаць пра сучасную Беларусь, дык у нас у дачыненьні да могілак прысутнічае як сакральнае, гэтак і бруднае ўспрыманьне. З-за гэтага могілкі ўсё ж успрымаюцца найперш як месца прыватнага смутку. Нават Радаўніца і Дзяды, нягледзячы на маштаб, зьяўляюцца відавочна сямейнымі сьвятамі. У Беларусі пакуль што ёсьць адзін аспэкт, які моцна адрозьнівае нас ад суседніх краінаў. У нас амаль што не прынятае наведваньне могілак у адукацыйных мэтах. У Маскве, Вільні, Варшаве, Львове, Пецярбургу экскурсіі на гістарычныя нэкропалі — адзін з абавязковых пунктаў знаёмства з горадам і краінай. У нас такога няма. Хаця, напрыклад, на Ўсходніх могілках пахаваныя людзі вядомыя далёка за межамі Беларусі. І ўвогуле на прапанову наведаць (або нават папрыбіраць) нейкія гістарычныя могілкі часам сутыкаесься зь неразуменьнем — як можна хадзіць на могілкі? Калі да сваякоў, ці на магілу партызана (ёсьць такая традыцыя ў школах яшчэ і сёньня) тады так, а калі шырэй, тады не. Тут добра бачна, што шанаваньне, калі яно ёсьць, пераадольвае гэтае адчуваньне «бруднасьці». Калі яго няма, дык няма і памяці.
Капліца-пахавальня Завішаў, Узда. Фота: glidernet
Капліца-пахавальня Завішаў, Узда. Фота: glidernet
Ракіцкі: У Беларусі была і моцная габрэйская традыцыя, і мусульманская, і традыцыя старавераў. Але ня будзем пакуль што гэтыя традыцыі чапаць, пагаворым пра традыцыі хрысьціянскія. Якія галоўныя зь іх?
Акудовіч: Калі казаць пра нашы традыцыі, то тут відавочна можна прасачыць дзьве тэндэнцыі — шляхецкую і сялянскую. Для шляхецкай характэрна прэзэнтатыўнасьць — пахаваньне пры храме, ці ў асабістай капліцы. Тут, канешне, самы выбітны прыклад — крыпта Радзівілаў у Нясьвіжы, дзе пахаваныя больш за семдзесят прадстаўнікоў гэтага славутага роду. Яна — адна з найбуйнейшых сямейных пахавальняў у Эўропе. Але і меншыя таксама цікавыя. У ХІХ стагодзьдзі было папулярна ставіць пахавальні ў выглядзе пірамідаў. Напрыклад, ва Узьдзе такая захавалася. Вышыня яе каля пяці мэтраў. Вельмі незвычайная пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх у Міры. Асобнае пытаньне — гэта надгробкі і памінальныя пліты. На іх можна знайсьці цудоўныя прыклады эпітафіі. Вось, напрыклад, у Сёмкаве, пад Менскам, нядаўна знайшлі пліту, якую Адам Хмара, апошні Менскі ваявода, паставіў сваім бацькам:
Мінаюць каралеўствы, мяняюцца ўлады,
але ў нябёсах адвечная айчына несьмяротных духаў
дзякуючы веры ў Бога застаецца бясьпечнаю.
У гэтым помніку — любоў да найдаражэйшых бацькоў,
пашана ўдзячных нашчадкаў да іх
і плынная ды мінучая зьменлівасьць чалавечага лёсу.
(пераклад Алеся Жлуткі)
Ракіцкі: Рымляне найчасьцей стваралі нэкропалі ўздоўж дарог, каб нагадваць жывым пра подзьвігі продкаў. А ў беларусаў, ці была, ці ёсьць традыцыя разьмяшчэньня могілак?
Акудовіч: Такая традыцыя была. Могілкі разьмяшчалі на пагорках. Вясковы пагост звычайна быў на ўзвышшы побач з паселішчам, каб яго бачылі здалёк. Гэта тое, што цяпер зьнікае, што ўжо ня цэніцца. Могілкі на ўзгорку з драўлянымі крыжамі, зарослыя бярозкамі, былі заўсёды часткаю беларускага краявіду.
Крыжы на могілках у чарнобыльскай зоне
Крыжы на могілках у чарнобыльскай зоне
Ракіцкі: Бясспрэчна, што па ўсёй Беларусі можна бачыць дзясяткі, а мо і сотні разбураных капліцаў. Чым гэта можна патлумачыць? Мэнтальнасьцю, гісторыяй нацыі? Чымсьці яшчэ?
Акудовіч: Так, і ня толькі ў разбураным стане, але і разрабаваныя. І косткі раскіданыя. У Караткевіча ёсьць сюжэт у «Чорным Замку Альшанскім», калі дзеці гуляюць панскім чэрапам у футбол. Дык вось, гэта не мастацкі вобраз. Разоў дзесяць у розных кутках Беларусі я чуў такую гісторыю. Пад уплывам прапаганды ХХ стагодзьдзя парэшткі чалавека, калі ён пры жыцьці быў панам, пазбаўляліся права хоць на нейкую павагу. Калі казаць мэтафарычна, дык мне падаецца, што гэтыя сотні разрабаваных панскіх капліцаў — гэта нейкі наш вялікі нацыянальны грэх, які яшчэ давядзецца калісьці замольваць.
Капліца Рэйтана ў вёсцы Грушаўцы Ляхаўскага раёну
Капліца Рэйтана ў вёсцы Грушаўцы Ляхаўскага раёну
Ракіцкі: Сяляне ня мелі, натуральна, такіх сродкаў, як шляхта, каб будаваць надмагільныя, пахавальныя склепы, капліцы. Але сваю традыцыю, натуральна ж, мелі. У чым яна?
Акудовіч: У сялянскай традыцыі, зразумела, не было нейкага фамільнага патасу. І пахаваньне — гэта заўсёды драўляны, ці маленькі каменны крыж. Але гэта кампэнсавалася разгорнутым агульным рытуалам, які розьніўся ў кожным рэгіёне, меў сваю мастацкую прыгажосьць. Напрыклад, каб імітаваць панскія капліцы на Палесьсі над пахаваньнем клалі вялікую калоду. Вельмі цікавы і архаічны рытуал галашэньня. Яго цяжка фіксаваць, бо, зразумела, што такое мала хто будзе сьпяваць без нагоды на дыктафон, але гэта, відавочна, унікальная зьява. Ну, і Радаўніца зь Дзядамі, канешне.
Сялянская традыцыя адрозьнівалася ад шляхецкай мінімальнай імянной памяцьцю. На шляхецкім надгробку абавязкова была напісаная інфармацыя. І шляхціч, так ці інакш мусіў ведаць сваіх продкаў на некалькі пакаленьняў углыб, хаця б для таго, каб пацьвердзіць сваё шляхецтва. Сяляне ставілі проста крыж. Прычым, ва ўсходняй Беларусі так было яшчэ пасьля вайны. Нават цяпер людзі старэйшага пакаленьня вас могуць прывезьці на могілкі, паказаць на безыменныя крыжы і сказаць: вось тут ляжаць мае бацькі, вось там — дзяды, а дзесьці ў тым канцы могілак — прадзеды, але я дакладна ўжо не пакажу. То бок, памяць і іменная, і месцаў пахаваньня жывая на працягу трох пакаленьняў, а пасьля абагульняецца ў адзіны вобраз Дзядоў, да якога далей і зьвяртаюцца.
Крыжы ў Будславе, фота да 1939 году
Крыжы ў Будславе, фота да 1939 году
Ракіцкі: Могілкі захоўваюць гісторыю краіны, народу. Ці можна казаць, што і ў такім ракурсе беларусы гісторыяй грэбуюць, крыўдзяць яе?
Акудовіч: Ёсьць праблема. У нас нібыта ёсьць у Менску Ўсходнія могілкі, якія можна назваць нэкропалем. Там хаваюць выбітных людзей ужо больш за паўстагодзьдзя. Але запытайцеся на вуліцы любога мінака, дзе ў Беларусі ёсьць нацыянальны нэкропаль, мала хто адкажа. Дый мала хто зь беларусаў усьведамляе Ўсходнія могілкі як нэкропаль. Яны ведаюць, што там хаваюць эліту, але ўспрыняць іх як свой нацыянальны нэкропаль ня могуць. Між іншым, кожная нацыя павінна мець свае дзяржаўныя герб, сьцяг, гімн, сталіцу і нэкропаль.
Усходнія могілкі ў Менску
Усходнія могілкі ў Менску
Ракіцкі: Але ж многія знакавыя асобы беларускай гісторыя пахаваныя на розных могілках па ўсёй Беларусі. Ці ахоўваюцца яны?
Акудовіч: Цяпер зь гістарычнымі могілкамі ў нас бяда. Іх трэба ахоўваць. Але заканадаўства ў гэтым пытаньні недасканалае. Нядаўна мы хацелі падаць у дзяржаўны сьпіс шыкоўны Гарадзенскі нэкропаль. Там Эліза Ажэшка пахаваная, генэрал 1812 году Ланскі, маці Максіма Багдановіча — Марыя Багдановіч і шмат каго яшчэ са знакавых асобаў. Там стаяць капліцы. Але прапанова не прайшла. З такім тлумачэньнем, што няма чаго ўносіць у сьпіс восем гектараў зямлі, а ўносіць трэба паасобныя каштоўныя помнікі. А паасобных каштоўных помнікаў у Беларусі сотні. Ніхто такую колькасьць у сьпіс не ўнясе. У новай рэдакцыі закону аб пахаваньнях пра гістарычныя могілкі няма ні слова. Атрымліваецца, што пахаваньні нават пачатку ХІХ стагодзьдзя прыроўненыя да сучасных пахаваньняў і да іх прымяняюцца такія ж рэглямэнты. Напрыклад, калі цягам двух гадоў сваякі не ўпарадкуюць надмагільле, то камунальныя службы могуць яго зьнесьці. Для сучасных пахаваньняў у гэтым ёсьць лёгіка, але якія сваякі могуць быць у пахаваных у ХІХ стагодзьдзі? Мы змагаемся з такім падыходам, даказваем, што старыя могілкі трэба разглядаць у комплексе — і як гістарычныя, і як ляндшафтныя. І калі ўносіць іх у сьпіс могілак, якія павінна ахоўваць дзяржава, дык толькі цалкам, а не асобныя магілы.
Ракіцкі: А мо трэба пачаць працэс перапахаваньня знакавых асобаў у адзін дзяржаўны нэкропаль, каб іх магілы, раскіданыя па ўсёй Беларусі, ня трапілі пад бульдозэр?
Акудовіч: Я думаю, што стварэньне такога вялікага нацыянальнага нэкропалю зь перапахаваньнем было б вельмі моцным і палітычным, і ідэалягічным крокам. Але, баюся, што яно б прынесла нам больш праблемаў, чым станоўчых вынікаў. Па-першае, ёсьць людзі, якія самі просяць, каб іх пахавалі дзесьці на малой радзіме, побач з роднымі, на вясковых могілках. Мне падаецца, што ўсё ж нэкропалі трэба ствараць не кампілятыўна, пераносячы ў яго старыя пахаваньні, бо мы тады перасварымся, каго там хаваць, а каго — не. Трэба пачынаць ствараць нэкропаль з таго, што маем сёньня, — з Усходніх могілак. І хутчэй за ўсё, пакуль што гэта і будзе тым месцам, якое будзе запаўняцца нашымі самымі паважанымі дзеячамі.

понедельник, 11 июля 2016 г.

Соймік у Грушаўцы. 7.6.2016

7 ліпеня 2016 Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама краязнаўцы і мастакі Ляхавіччыны былі запрошана на сустрэчу з прадстаўнікамі Ляхавіцкага райвыканкама.  Соймік адбыўся ў Грушацы. Сойм ў малой залі  райвыканкама.
Аб чым вялася гаворка (вельмі важная) - ў наступных пастах.




воскресенье, 10 июля 2016 г.

Калі нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан ?












Шукаем відэа-аператара-фатаграфа валанцёраў!

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана шукае:


Шукаем відэа-аператара-валанцёра

874c073d146365b54dd09107d8fe.jpeg






Шукаем фатографа-валанцёраhttp://www.talaka.by/projects/1227/post/1916

d2f2a3239d721e3f9776c82481e7.jpeg

Цікава ведаць, што думаюць нашы землякі пра назвы вуліц

Варта нагадаць!
Два гады таму Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана звярнуліся да ўладаў Ляхавіцкага раёна з прапановай аб наданні імя нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана адной з вуліц горада.
З таго часу гэтае пытанне двойчы становілася на абмеркаванне пад час паседжанняў рады выканкама.
Думкі і да гэтага часу палярныя , прычым , прыкладна 50х50.
Цікавым фактам з'яўляецца збор 1000 (!) подпісаў жыхароў горада Ляхавічы, якія станоўча паставіліся да ідэі. Але, ..
Падмурак праблемы, зразумела, быў закладзены не цяпер. Яго карані ў даваенна-паваеннай адукацыі нашчадкаў ліцьвінаў -беларусах.
Але, вада справу точыць!
Выказаць сваё меркаванне можна на сайце газеты "Ляхавіцкі веснік".
http://www.lves.by/?p=20752
Ляхавічы, вул… Цікава ведаць, што думаюць нашы землякі пра назвы вуліц, і якой тапамініцы яны б аддалі перавагу для новых адрасоў
Серада, 22.10.2014 11:12; Рубрыкі: На парадку дня

Капліца ў Грушаўцы
Часта людзі не задумваюцца, што ці хто стаіць за назвай вуліцы. Між іншым, гэта вельмі важнае пытанне, якое, дарэчы, мае і выхаваўчае значэнне.
Родны, мілы сэрцу горад Ляхавічы. Запаветная наша зямля. Не перастаю захапляцца яе шматвекавым і гераічным мінулым. Праз стагоддзі захаваліся да сёння імёны звязаных з Ляхавіччынай магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага: Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў і нават вялікага князя Літоўскага і польскага караля Жыгімонта ІІ Аўгуста, які атрымаў Ляхавічы ва ўласнасць пасля смерці сваёй жонкі Барбары Радзівіл. Гісторыя іх кахання чымсьці нагадвае гісторыю шэкспіраўскіх Рамэа і Джульеты.
А колькі дзеячаў культуры і палітыкі ў розны перыяд гісторыі нарадзілася ці жыло на гэтай зямлі. Напрыклад, наш зямляк Ф. Еўлашоўскі лічыцца аўтарам першых мемуараў на беларускай мове. А ў в. Флер’янава (Фларыянава) захавалася сядзіба Яна Атона Бохвіца, якую той назваў у гонар свайго бацькі Фларыяна Бохвіца – вядомага філосафа 19 стагоддзя, аўтара кніг “Сутнасць маёй думкі”, “Асновы маіх думак і пачуццяў”, “Думкі пра выхаванне чалавека”.
Шмат цікавага ў гістрачным плане звязана з былой сядзібай Рэйтанаў у в. Грушаўка. Час збярог не толькі сядзібны дом і стайні, узведзеныя апошнім уладаром сядзібы з роду Рэйтанаў – Юзафам Рэйтанам, але і будынкі, якія захаваліся ад першых уладальнікаў Грушаўкі.
Побач з сядзібным домам размяшчаецца так званая мураванка, дзе правёў апошнія гады жыцця знакаміты Тадэвуш Рэйтан. Ён быў абраны дэпутатам ад навагрудскай зямлі на Варшаўскі сейм 1773 года, які склікаўся ў мэтах легалізацыі і ўзгаднення першага падзелу Рэчы Паспалітай (унія Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага). Тадэвуш Рэйтан разам з паплечнікамі імкнуўся прадухіліць гэта. У гісторыі захаваліся яго словы: “Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!”, з якімі ён звяртаўся да ўдзельнікаў сейма. Але пераважыла думка прыхільнікаў падзелу Рэчы Паспалітай, і зломлены духам Тадэвуш вярнуўся ў сваю родавую сядзібу ў Грушаўцы. Апошнія гады жыцця ён правёў адасоблена ад людзей і грамадства – у мураванцы, дзе знаходзіўся сямейны архіў Рэйтанаў.
Гэтыя і іншыя падзеі – частка гісторыі ляхавіцкай зямлі. Старонкі мінулага занатаваны ў друкаваных кнігах (“Памяць”, “Ляховичи: из прошлого в будущее”), буклетах, якія знаёмяць чытача з гісторыяй раёна і яго гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Гучаць імёны вядомых гістарычных асоб, славутых землякоў і ў назвах вуліц і завулкаў райцэнтра. Пройдземся і занатуем у памяці. Вуліцы названы ў гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай: Дзесюкевіча, Арлоўскага, Равінскага, Астапава; вялікіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Пушкіна, Горкага; дзеячаў мастацтва – Цітовіча, Пташука, завулкі Лермантава, Еўлашоўскага…
Крочым далей па вуліцах Юбілейная, Заходняя, Інтэрнацыянальная, Пясочная, Будаўнікоў, Кальцавая…Што за гэтымі назвамі? У кожнага сваё тлумачэнне. Нехта лічыць мэтазгодным даваць назвы вуліцам, не звязаныя з імёнамі людзей і гістарычнымі падзеямі. Іншыя маюць супрацьлеглы падыход: толькі гісторыя, толькі асобы.
Дарэчы, нядаўна з’явілася прапанова ад прыхільнікаў асобы Тадэвуша Рэйтана да 275-годдзя з дня яго нараджэння (2015 г.) ушанаваць яго імя ў назве адной з новых вуліц нашага райцэнтра. Наколькі яна прыйдзецца даспадобы ляхавічанам, мы і пастараемся высветліць.
Гэта прапанова абмяркоўвалася 26 верасня 2014 года на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў і выклікала супярэчлівыя меркаванні.
Між іншым, імя Тадэвуша Рэйтана ўзгадваецца ў школьным падручніку па гісторыі Беларусі, а ў Польшчы ён ушаноўваецца як нацыянальны герой.
У сувязі з прапановай цікава ведаць думку землякоў. Якія назвы вуліцам нашага роднага горада вы прапанавалі б і чаму? Ці мэтазгодна, на вашу думку, назваць адну з новых вуліц райцэнтра ў гонар Тадэвуша Рэйтана?
Свае абгрунтаваныя меркаванні накіроўвайце ў пісьмовай форме ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3.
Мікалай ДАБРЫЯНЕЦ,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Ляхавiцкi веснiк. Новости города Ляховичи. Ляховичский район. Актуальные новости, острые репортажи. Политика. Экономика. Общество. Происшествия. Криминал. Горячая линия. Проблемные репортажи. Фото и видео. Подкасты, районное радио, конкурсы, RSS, комментарии читателей, обсуждения. Журналистика форма...
LVES.BY

Апытанка! Далучайцеся!

На сайце выканаўчага камітэта Ляхаіцкага раёна праводзіцца апытанка, у якой за права быць галоўнай гістарычнай славутасцю Ляхавіччыны "спаборнічаюць" 10 прэтэндэнтам.
Лідар-Грушаўка! Інакш і быць ня можа!
Вы таксама можаце узяць ўдзел ў вызначэнні, націснуўшы на адпаведную кропку.