вторник, 31 октября 2017 г.

Магло быць казіно — будзе музэй за грошы ЭЗ. Як у Беларусі адраджаюць культ Рэйтана

Ян Матэйка «Рэйтан» (1866)
Эўразьвяз прафінансуе аднаўленьне сядзібы роду Рэйтанаў пад Ляхавічамі. Цягам многіх гадоў улады ігнаравалі заклікі аматараў гісторыі і мастакоў, каб стварыць у Грушаўцы музэй. Калі б не «рэйтанаўцы», то родную мясьціну героя Рэчы Паспалітай ужо даўно ператварылі б у гатэль ці казіно.
7 гадоў таму сядзіба Рэйтана апынулася ў сьпісе аб’ектаў, якія Міністэрства культуры было гатовае прадаць або аддаць пад гатовыя інвэстыцыйныя праекты. Зямляк Рэйтана, дасьледчык-архівіст Зьміцер Юркевіч, забіў у званы. Разам зь сябрамі ён стварыў арт-суполку імя Тадэвуша Рэйтана, каб вяртаць памяць пра яго беларусам. У гэтае нефармальнае аб’яднаньне ўваходзяць гісторыкі, мастакі, музыкі.
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы
Дзякуючы іх намаганьням сядзібу не прадалі. Цяпер там пабудуюць горад рамесьнікаў, адновяць фасад, дах сядзібы, і правядуць рэстаўрацыю капліцы-пахавальні Рэйтанаў. ЭЗ прызначыў на гэта Ляхавіцкаму райвыканкаму больш 1 млн эўра. Без арт-суполкі Рэйтана гэта было б немагчыма.
Тадэвуш Рэйтан
Тадэвуш Рэйтан

Рэйтан — герой Беларусі

У 1773 годзе Расея вырашыла «легалізаваць» І падзел Рэчы Паспалітай у вачах усяго сьвету. Зрабіць гэта вырашылі праз Сойм. У ляяльнасьці большасьці дэпутатаў акупанты не сумняваліся. Сойм быў амаль цалкам карумпаваны Расеяй. Але пляны па ціхай акупацыі сапсавалі наваградзкія дэпутаты — Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і дэпутат зь Меншчыны Станіслаў Багушэвіч. Коштам уласнага жыцьця яны паабяцалі не дазволіць адняць у краіны нават дробнага кавалка тэрыторыі.
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы. Малюнак Напалеона Орды
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы. Малюнак Напалеона Орды
«Менавіта Тадэвуш Рэйтан заклаў першы камень у будучую незалежнасьць Беларусі» — гаворыць Зьміцер Юркевіч. — Рэйтан зрабіў усяго адзін учынак. Але ім ён паказаў усяму сьвету, што яго радзіма апынулася пад акупацыяй».
Арганізаваць авантуру было даручана польскаму дэпутату і расейскаму агенту Адаму Паніньскаму. На Сойм у Вашаву ён прыбыў з Пецярбургу. Яго задачай было зьмяніць статус Сойму са звычайнага на канфэдэрацкі. Гэта б пазбавіла дэпутатаў магчымасьці заблякаваць рашэньне Сойму, выкарыстаўшы так званае liberum veto. Гэта было нечуванае парушэньне законаў краіны.
Летнік у Грушаўцы
Летнік у Грушаўцы
На першым паседжаньні Сойму дэпутат ад Наваградзкага ваяводзтва ВКЛ, Тадэвуш Рэйтан, заяўляе, што Сойм быў абвешчаны каралём як звычайны, і што ён не дазваляе зьмяняць статус і не прызнае маршалкам Паніньскага. І паколькі па правілах кожны трэці Сойм мае праходзіць у Горадні, а маршалкам мае быць абраны літвін, а не паляк, Рэйтан прапанаваў заняцца абраньнем новага маршалка.
«16 дэпутатаў зь беларускай зямлі вырашылі разам з Рэйтанам падняцца супраць трох імпэрыяў, — расказвае Юркевіч. — Магутная машына фальсыфікацыяў спынілася. Дэпутаты Рэйтана начавалі чатыры начы ў ізьбе, каб паседжаньне не правялі бязь іх. Але з кожным днём іх станавілася менш і менш. На чацьвёрты дзень з Рэйтанам застаўся толькі Корсак і Багушэвіч».
Калі дэпутаты зразумелі, што Рэйтан не пераломіць сытуацыю, яны вырашылі далучыцца да Паніньскага. І тады Рэйтан кінуўся да іх у дзьвярах.
Ён заклікаў «ранамі Хрыста, за іх укрыжаванага», не губіць душу і не прадаваць Бацькаўшчыну. Яму прыпісваюць словы: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыну». Гэта спрашчэньне. Ён казаў там шмат чаго. Спынены натоўпам, які стаяў з таго боку дзьвярэй, ён застыў у такой роспачы, якую намаляваў Ян Матэйка.
Зьміцер Юркевіч
Зьміцер Юркевіч
Урэшце рэшт пад канфэдэрацыяй Паніньскага падпісаліся астатнія дэпутаты. Кропку ў гэтым драматычным Сойме паставіў кароль. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі далучыўся да канфэдэрацыі. Рэйтан згубіў законныя падставы да супраціву і пасьля гэтага, разам з Корсакам і Башугэвічам, пакінуў соймавую ізбу.
Іх учынак не прайшоў дарэмна. Прысутныя на Сойме карэспандэнты СМІ з ўсяго сьвету, галяндзкія, гішпанскія і амэрыканскія і інш., пісалі пра падзеі ў Сойме.
«Беларускіх паслоў там называлі героямі. Гэтым пратэстам яны зрабілі І падзел нелігітымным у вачах сусьветнай грамадзкасьці. На радзіме іх таксама абвясьцілі героямі» — распавядае Зьміцер Юркевіч.

Адраджэньне культу Рэйтана ў Беларусі

На тэрыторыі Беларусі, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, культ Рэйтана, які запачаткавалі менавіта яго землякі, быў немагчымы. Нават ягоны помнік, замоўлены сваякамі, быў пасьля паўстаньня 1863 году схаваны, а пасьля перададзены ў Кракаў.
Вуліца Рэйтана ў Менску зьявіліся ўжо ў міжваенны час, на месцы былой Юраўскай. Цяпер яна знаходзіцца пад Палацам Рэспублікі. Дарэчы, у XVIII ст. на гэтай вуліцы месьціўся палац Валадковічаў, зь роду якіх паходзіла маці Рэйтана. Магчыма, менавіта там ён і нарадзіўся. У Менску і Баранавічах былі гімназіі імя Рэйтана.
Стрыт-арт у гонар Рэйтана ў Менску
Стрыт-арт у гонар Рэйтана ў Менску
Першым пасьля вайны яго імя спрабаваў адрадзіць Уладзімер Караткевіч. Ён двойчы ўзгадаў яго ў сваіх творах. І ўжо толькі напрыканцы 80-х імя Тадэвуша Рэйтана пачынае зьяўляцца ў беларускай прэсе. Але заняпалая родавая сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы мала каго цікавіць. У савецкія часы там месьцілася ўправа калгасу, а мураванка Рэйтанаў была грамадзкай лазьняй.
Калі ў Беларусі пачалі аднаўляцца сядзібы Касьцюшкі, Агінскага, Орды, Нямцэвіча, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана вырашыла змагацца за ўшанаваньне імя Рэйтана на дзяржаўным узроўні.
Канцэрт у мураванцы Рэйтанаў
Канцэрт у мураванцы Рэйтанаў
Каб прыцягнуць увагу да Грушаўкі, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана пачала праводзіць там талокі і летнікі. «Рэйтанаўцы» працавалі ў архівах, каб адкрываць невядомыя факты пра нацыянальнага героя і змагацца зь мітамі пра яго. Рыхтавалі артыкулы, імпрэзы і выставы.
Сябра суполкі, мастак Алесь Родзін, стварыў графічны шэраг са 100 графічных працаў, прысьвечаных гісторыі роду Рэйтанаў. Выставы гэтых працаў адбыліся ў Пружанах, Баранавічах, Наваградку, Івянцы, Менску. Усяго адбылося каля 20 розных выставаў, канфэрэнцыяў, прысьвечаных Рэйтану.
Апагеем сталі выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы, у Палацы мастацтваў, у Цэнтры сучаснага мастацтва і Доме-музэі Ваньковіча.
Выставы ў дзяржаўных установах і артыкулы ў афіцыйных СМІ, на думку Юркевіча, вельмі важныя. Яны легітымізуюць статус асобу Рэйтана на дзяржаўным узроўні.
Пахавальня Рэйтанаў
Пахавальня Рэйтанаў
Зьмітру Юркевічу за 5 гадоў удалося знайсьці сотні дакумэнтаў пра род Рэйтанаў. Ён здолеў абвергнуць шэраг мітаў, зьвязаных зь ягонай біяграфіяй. Адзін зь дзяржаўных тэлеканалаў зьняў дакумэнтальны фільм пра Рэйтана. Арт-суполка лістуецца з Ляхавіцкім райвыканкамам, Менгарвыканкам, каб надаць імя Рэйтана ўстановам і вуліцам. Пасьля аднаго з такіх зваротаў імя Рэйтана было ўнесена ў сьпіс людзей, імя якога прапанавана для ўшанаваньня ў сталіцы.
«Мы лічым, што ў беларускіх гарадах павінны зьявіцца вуліцы, сквэры, шыльды, помнікі, школы і вайсковыя часткі імя Рэйтана. Мы таксама не маглі дазволіць, каб сядзібу прадалі і ператварылі ў більярдную. І мы дамагліся таго, каб сядзіба засталася ў дзяржаўнай уласнасьці» — гаворыць Юркевіч.
Ужо ня першы год Арт-суполка змагаецца за наданьне вуліцы ў Ляхавічах імя Рэйтана. Гэтую ініцыятыву блякуе міт пра, нібыта, самагубства Рэйтана. Двойчы гэтае пытаньне ўздымалася ў Ляхавіцкім райвыканкаме. Першы раз супраць былі некаторыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы, якія выказаліся супраць ушанаваньня «самагубцы». Празь некалькі гадоў, падчас апытаньня, жыхары Ляхавічаў выказаліся супраць па той жа прычыне, бо «баяцца жыць на вуліцы самагубцы». Але ў той жа час ляхавіцкія актывісты сабралі тысячу подпісаў жыхароў за наданьне вуліцы яго імя.
Пасьля талакі ў Грушаўцы
Пасьля талакі ў Грушаўцы
Сваімі ідэямі «рэйтанаўцы» захапілі і мясцовыя ўлады. Ужо некалькі гадоў запар яны ладзяць у Грушаўцы раённы суботнік і фэст «З крыніц спрадвечных».
Цяпер Зьміцер Юркевіч рыхтуе артыкул на падставе гістарычных матэрыялаў, які разаб’е міт пра самагубства Рэйтана.

«Каронны» міт

Але гэта не адзіны міт, які Зьміцер Юркевіч ня першы год абвяргае. Ён змагаецца з успрыняцьцем Рэйтана як польскага героя, які змагаўся за незалежную Польшчу.
«Рэч Паспалітая Абодвух Народаў не была ўнітарнай дзяржавай. І пагатоў не ў часы Рэйтана. Тадэвуш Рэйтан належаў да старабеларускага шляхецкага роду. З 1630-ых гадоў яны жылі ў ВКЛ, служылі ў войску літоўскім. ВКЛ не было правінцыяй Польшчы. Гэта былі дзьве аўтаномныя часткі. У іх былі свае межы, урады і бюджэты. Рэйтан выступіў і супраць права палякаў праводзіць Сойм на іхнай тэрыторыі. Гэты момант польскія гісторыкі і публіцысты абыходзяць увагай» — кажа Юркевіч.
Дасьледчык архівіст прыводзіць адзін з фактаў такой маніпуляцыі. У 1935 годзе польская дасьледчыца Ванда Каньчыньска замяніла словы «Інструкцыі» Рэйтана, дзе вялося пра Рэч Паспалітую на «Польшчу».
Паводле Юркевіча, ад таго часу Рэйтан мусіць коштам уласнага жыцьця бараніць межы Польшчы. Гэтая маленькая дывэрсія пацягнула за сабой шлейф няпраўды.
Цягам усіх трох падзелаў палякі, паводле Юркевіча, былі зьдзіўленыя неверагоднай упартнасьцю ліцьвінаў. Ён прыводзіць цытату польскага дэпутата, які кажа іншаму:
Льцьвіны так упарта адстойваюць свае літоўскія правы, статус ВКЛ, што не жадаюць адступаць ані на ёту. Дык мо і нам стаць ліцьвінамі?
«Палякам крыўдна, што сярод 86 польскіх дэпутатаў, не знайшлося аніводнага роўнага Рэйтану, які б да канца бараніў радзіму. Ліцьвінаў было 24». — кажа Юркевіч. — Палякі не захацелі рызыкаваць жыцьцём. Рэйтан, Корсак і Багушэвіч, маладыя беларускія дэпутаты, пайшлі да канца. А зь цягам часу з Рэйтана зрабілі паляка. Ён — беларускі герой. Першы герой нашага, пакуль ня створанага, нацыянальнага пантэону".
​Але па іроніі лёсу аднаўляцца сядзіба Тадэвуша Рэйтана будзе дзякуючы менавіта палякам. Сродкі Эўразьвязу, якія атрымае беларускі бок, вылучаны на праект, які каардынуе Польшча. У беларускім бюджэце грошай на музэй нацыянальнаму герою не знайшлося.
Але ня толькі грошы тут важныя. Дзейнасьць Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана паказала, што за пару гадоў некалькі чалавек могуць вырваць з забыцьця любую гістарычную асобу і прыцягнуць увагу да яе спадчыны. Калі ёсьць ідэя і гарачыя прыхільнікі, якія здольныя яе ажыцьцяўляць.





понедельник, 30 октября 2017 г.

12 лістапада вандроўка "ШЛЯХАМ ТАДЭВУША РЭЙТАНА" - коштапад да 19.99р.

Дзякуючы падтрымцы сяброў "уступны ўзнос" зменьшаны да 19.99р.


12 лістапада вандроўка "ШЛЯХАМ ТАДЭВУША РЭЙТАНА"

ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!

Запрашаем вас у вандроўку "Шляхам Тадэвуша Рэйтана". Стаўшая ўжо добрай традыцыяй, вандроўка прысвечана 277-гадавіне нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1740-1780), выбітнай постаці беларускай гісторыі ХVІІІ ст.

Вы пачуеце апавяданне і пра Тадэвуша Рэйтана, які з'яўляецца самым вядомым прадстаўніком свайго роду, і пра Першы падзел Рэспублікі Абовух народаў- ВКЛ і Польшчы.

Так як наша вандроўка будзе месцамі праходзіць па мясцінам, якія шчыльна звязаны з імёнамі Адама Міцкевіча, Ігната Дамейкі, Станіслава Манюшкі і інш.дзеячоў, знітаваных з Наваградскім ваяводствам ВКЛ, то вас чакае азнаямленне з найбольш цікавымі старонкамі іх жыццярысаў.

Маршрут :

Менск (выезд 8:30)
Мір (стаянка 20 хв.)
Карэлічы (15 хві.)
Наваградак  (60 хв.)
Возера Свіцязь (20 хв.)
Ляхавічы (60 хв.)
Грушаўка (60 хв.)
Патапавічы (10 хв.)
Нясвіж (20-25 хв.)
Менск (вяртанне ...пасьля 20:00)

У  Наваградку і Ляхавічах маюцца кавярні, дзе кожны, ў меру магчымасцяў ,  зможа адпачыць душой. Пажадана запасціся  тэрмасамі з кава-гарбатай. На ўселякі выпадак. 

Бярыце з сабой паперу-алоўкі-фарбы, фотаапараты і відэакамеры, бо створаныя пад час вандроўкі працы мы плануем прадэманстраваць гледачу пад час буйнога фестываля сучаснага мастацтва "РЭЙТАН", які пройдзе ў Менску ў лютым 2018 года.

Калі ж вы маеце музычныя інструменты ,а таксама жаданне выканаць сваі (або не) спевы, будзем вельмі рады!

Кошт вандроўкі -19.99 р.

Тэлефон для даведкі +375 33 375 72 50
Мэйл: lefthunder@gmail.com

среда, 25 октября 2017 г.

Выстава ў Івянцы працягнута да сярэдзіны лістапада!







6 кастрычніка ў Івянецкім музее традыцыйнай культуры, са спазьненнем на тры гады,  была адкрыта выстава, прысвечаная Героям 1773 года.
Такім чынам мы адзначылі 200-угодкі смерці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, паплечніка Тадэвуша Рэйтана і Самуэля Корсака .
Адкрыццё выставы -імпрэзы адбылося і прайшло  ў надзвычай цёплай атмасферы. Было вельмі прыемна бачыць , што цікавасць да тэмы ёсць у вялікай колькасці жыхароў Івянецкай зямлі!  
Пасля вітальных словаў і прадстаўлення ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктарам музея спадарыняй Валянцінай Адамовіч, выступілі арганізатары і аўтары выставы - Алесь Родзін (мастак і аўтар прац) і Зьміцер Юркевіч (рэйтаназнаўца, "гістарычны кансультант" Алеся Родзіна). 
Пасьля невялічкай прадмовы сабраўшымся быў паказаны дакументальны фільм Уладзіміра Бакуна "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ). За чым распачалася невялічкая лекцыя (З.Ю.),пад час якой выкрываліся хібы, міфы "рэйтаназнаўства", а таксама было расказана. аб жыццёвым лёсе Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, ураджэнца Івянецкай зямлі.
Не абыйшлося без дыскусій і  цікавых успамінаў. А таксама без традыцыйнага "Паланэза" ініцыіраванага спадарыняй Аленай Прохаравай.
Прагучалі і прапановы распачаць працэс ушанавання памяці С. Б-М. на роднай яму зямлі. Без сумніву, раней ці пазьней гэта адбудзецца, бо ня можа не адбыцца. Але, пачынаць трэба ўжо цяпер!

Дзякуй вялікі і дырэкцыі музея і шаноўным наведвальнікам выставы!
Спадзўяемся, што традыцыя адзначаць дзень памяці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (28 жніўня), так удала пачатая, не перарвецца!

З.Юркевіч  

суббота, 21 октября 2017 г.

Рэйтан у PenAtra(C)tion-VIII. Праграма беларускага пэрформансу

У рамках шоукейса Belarus Open Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ"

Віктар Пятроў
Сяргей Ждановіч
Вольга Рагавая
Канстанцін Мужаў
Юрась Барысевіч
Аляксандр Зайцаў
"Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk" (Ільля Сін, Яўген Рагозін, Павал Вайніцкі) 
"Механёры культуры".
Здымак Źmicier Jurkievič
Спасылка на відэа перформанса ДСПдыХ "Механёры Культуры"  пад назовам "1772".
Перформанс прысвечаны Першаму падзелу Бацькаўшчыны, які адбыўся у 1772 годзе,  і паслу ад Наваградскага ваяводства ВКЛ Тадэвушу Рэйтану, які на сойме 1773 выступіў у абарону Незалежнасці сваёй Бацькаўшчыны!

https://www.facebook.com/100010385505978/videos/494759887546857/





Плятформа penAtra(C)tion, якая пройдзе ўжо ў восьмы раз, забясьпечыць цікаўнай публіцы рэдкую магчымасьць знаёмства з новымі творамі беларускіх пэрформераў.

penAtra(C)tion – гэта гібрыд двух англійскіх словаў: «пранікненьне» і «атракцыя». Досьвед пранікненьня ўнутар сябе часам бывае хваравітым, аднак мастацтва мае сілу пераўтвараць псіхічныя траўмы ў займальны атракцыён.

Плятформа penAtra(C)tion выяўляе разнастайнасьць беларускага пэрформансу. Мы не фарматуем дыскурс і не навязваем сэнсы, але ствараем пляцоўку для аўтарскага самавыяўленьня.

Плятформа penAtra(C)tion у чарговы раз выяўляе адрозненьні пэрформанса ад тэатра -- а таксама моманты судакраннаньня гэтых розных відаў мастацтва.

Плятформа penAtra(C)tion павінна засьведчыць, што пэрформанс можа быць якім заўгодна. Жорсткім і сьмешным, глыбакадумным і дурасьлівым. Пэрформанс -- гэта не дыягназ, але толькі унікальны (у сваёй непасрэднасьці) спосаб трансляцыі аўтарскай энэргіі. І ўжо справа аўтараў, якімі пачуцьцямі і думкамі напаўняць тую парожнюю форму.

Плятформа penAtra(C)tion-VIII прысьвячаецца культаваму беларускаму мастаку Алесю Родзіну, які сёлета меўся адсьвяткаваць сваё 70-годдзе, але па ўласным жаданьні гэтага не зрабіў. Распачаўшы творчую практыку ў часы "застоя" і татальнага панавання соцрэалізму, ён у тых надзвычай складаных умовах здолеў выкрышталізаваць ня толькі унікальную жывапісную манеру, але і ўласны мастацкі сьвет -- складаны і хаатычны палімпсэст знакаў і сэнсаў, які літаральна ўцягвае ў свае віры гледача. На жыцьцёвае крэда мастака мала паўплывала глябальная зьмена эпох, шалёная папулярнасьць за мяжой, тлум бэрлінскага арт-цэнтра "Тахелес" і звыклая для Менска цішыня. Ён застаецца незалежным назіральнікам, уключаным у падзейнасьць, але не захопленым ёю. Здаецца, няма нічога, што магло б перашкодзіць яму ўспрымаць мастацтва як несупынны працэс, як рызыкоўную гульню зь невядомым вынікам. Гэтая пазыцыя можа лічыцца ўзорнай для творцы ў цяперашнім інэртным і нервовым сьвеце. У той ці іншай ступені, яе дэманструюць і ўдзельнікі платформы пэрформансаў.

Куратары: Ільля Сін, Павел Вайніцкі.

Квіткі ад 10 руб. на сайце фэсту "ТЭАРТ" http://www.teart.by/ru/program2017/belarus_open/penatraction-viii.html

Імша за Тадэвуша Рэйтана, 28 лістапада.

Сябры!

Штогод, 28 лістапада, у дзень святога Тадэвуша Юды, мы замаўляем імшу за Тадэвуша Рэйтана!

Два гады запар імша праводзілася ў менскіх касцёлах - св.Роха,  св.Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), найсвяцейшай Дзевы Марыі  і інш, а таксама ў розных гарадах Беларусі!

Звяртаемся да тых, хто можа і мае жаданне дадаць свой голас да гэтай справы- замоўце, калі ласка,   імшу ў касцёле сваёй парафіі!

Тадэвуш Рэйтан- Нацыянальны герой Беларусі, нарадзіўся, як вынікае з вядомых на сённяшні дзень дакументаў, блізу гэтай даты. Названы быў ў гонар святога Тадэвуша -Юды, які з'яўляецца заступнікам тых, хто бярэцца за самую цяжкую, невярашальную справу. Выбар імя, як аказалася, быў прарочы ня толькі для Тадэвуша Рэйтана, але і для яго траюраднага брата -Андрэя-Тадэвуша-Банавентуры Касцюшкі. Першы спрабаваў перадухіліць Першы падзел Рэспублікі Абодвух Народаў (ВКЛ і Польшчы), другі - выратаваць гінучую дзяржаву, вырваўшы яе з лап Расеі , Прусіі і Аўстрыі. Нягледзячы на "паразу" іх намераў, імёны нашых вялікіх землякоў сталі тымі зоркамі, на якія арыентаваліся наступныя пакаленні барацьбітоў за Незалежнасць!

Менавіта дзякуючы ім, мы жывем ў Незалежнай краіне! Дык ушануем іх памяць такім сімбалічным актам!

Двое мужчын спрабавалі абрабаваць Чырвоны касцёл у Мінску


Як было раней:
 https://www.google.by/search?q=%D1%96%D0%BC%D1%88%D0%B0+%D0%B7%D0%B0+%D1%82%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%B2%D1%83%D1%88%D0%B0+%D1%80%D1%8D%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0&rlz=1C1RNNN_enBY378&source=lnms&sa=X&ved=0ahUKEwjNraLlvoLXAhXIcBoKHYrFCXIQ_AUICSgA&biw=1280&bih=808&dpr=1

12 лістапада вандроўка "ШЛЯХАМ ТАДЭВУША РЭЙТАНА"


ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!

Запрашаем вас у вандроўку "Шляхам Тадэвуша Рэйтана". Стаўшая ўжо добрай традыцыяй, вандроўка прысвечана 277-гадавіне нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1740-1780), выбітнай постаці беларускай гісторыі ХVІІІ ст.

Вы пачуеце апавяданне і пра Тадэвуша Рэйтана, які з'яўляецца самым вядомым прадстаўніком свайго роду, і пра Першы падзел Рэспублікі Двух Нацый - ВКЛ і Польшчы.

Так як наша вандроўка будзе месцамі праходзіць па мясцінам, якія шчыльна звязаны з імёнамі Адама Міцкевіча, Ігната Дамейкі, Станіслава Манюшкі і інш.дзеячоў, знітаваных з Наваградскім ваяводствам ВКЛ, то вас чакае азнаямленне з найбольш цікавымі старонкамі іх жыццярысаў.

Маршрут :

Менск (выезд 8:30)
Мір (стаянка 20 хв.)
Карэлічы (15 хві.)
Наваградак  (60 хв.)
Возера Свіцязь (20 хв.)
Ляхавічы (60 хв.)
Грушаўка (60 хв.)
Патапавічы (10 хв.)
Нясвіж (20-25 хв.)
Менск (вяртанне ...пасьля 20:00)

У  Наваградку і Ляхавічах маюцца кавярні, дзе кожны зможа, ў меру магчымасцяў , адпачыць душой. Пажадана запасціся  тэрмасамі з кава-гарбатай. На ўселякі выпадак. 

Бярыце з сабой паперу-алоўкі-фарбы, фотаапараты і відэакамеры, бо створаныя пад час вандроўкі працы мы плануем прадэманстраваць гледачу пад час буйнога фестываля сучаснага мастацтва "РЭЙТАН", які пройдзе ў Менску ў лютым 2018 года.

Калі ж вы маеце музычныя інструменты ,а таксама жаданне выканаць сваі (або не) спевы, будзем вельмі рады!



Тэлефон для даведкі +375 33 375 72 50
Мэйл: lefthunder@gmail.com




Галасуйма за Грушаўку!! "Вызначым разам галоўную гістарычную славутасць Ляхавіччыны"

Спасылка на сайт "Ляхавіцкага весніка", які ладзіць апытанку
 "Вызначым разам галоўную гістарычную славутасць Ляхавіччыны" http://www.lves.by/
Палацава - паркавы комплекс "Грушаўка" (51.0%, 204 по голосам)

                 Грушаўка, сядзіба роду Рэйтанаў стала знаходзіцца ў лідарах, але, Ваш голас "За!" не будзе заллішнім! 


суббота, 14 октября 2017 г.

17.10.2017«Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Касцюшкі» ГДГ “РАДАВОД”.

   17 кастрычніка бярэм удзел у паседжанні з дакладам, які раскрые таямніцы сваякіх сувязяў двух Тадэвушаў (Рэйтана і Касцюшкі), а таксама аднаго Ігната (Дамейкі).
Запрашаем !




                          Image result for касцюшка



17 кастрычніка 2017 г.(аўторак) на гiстарычным факультэце БДУ плануеццачарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і,вывучэнне ўласнага радаводу).
У праграме пасяджэння плануецца:

1)    Паведамленне на тэму: «Сямейна-роднасныя сувязі Тадэвуша Касцюшкі».Выступоўца – Зміцер Юркевіч, даследчык гісторыі і генеалогіі,Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
2)    Арганізацыйныя моманты: кансультацыя для жадаючых, рэклама новых выданняў, абвесткі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Час і месца пасяджэння17 кастрычніка 2017 г. (аўторак), 17.40, БДУ, гiстарычны факультэт (вул. Чырвонаармейская, 6), ауд. № 33, другі паверх.

Калі вы не можаце самі прысутнічаць на пасяджэнні, але падтрымліваеце нашы ініцыятывы, салідарны з намі ў нашай справе, калі ласка, размясціце абвестку на сваіх старонках у сацыяльных сетках Інтэрнэта.

суббота, 7 октября 2017 г.

Адкрыццё выставы "героі выходзяць з ценю" . 6 кастрычніка , 2017. Івянец

6 кастрычніка ў Івянецкім музее традыцыйнай культуры, са спазьненнем на тры гады,  была адкрыта выстава, прысвечаная Героям 1773 года.
Такім чынам мы адзначылі 200-угодкі смерці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, паплечніка Тадэвуша Рэйтана і Самуэля Корсака .
Адкрыццё выставы -імпрэзы адбылося і прайшло  ў надзвычай цёплай атмасферы. Было вельмі прыемна бачыць , што цікавасць да тэмы ёсць у вялікай колькасці жыхароў Івянецкай зямлі!  
Пасля вітальных словаў і прадстаўлення ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктарам музея спадарыняй Валянцінай Адамовіч, выступілі арганізатары і аўтары выставы - Алесь Родзін (мастак і аўтар прац) і Зьміцер Юркевіч (рэйтаназнаўца, "гістарычны кансультант" Алеся Родзіна). 
Пасьля невялічкай прадмовы сабраўшымся быў паказаны дакументальны фільм Уладзіміра Бакуна "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ). За чым распачалася невялічкая лекцыя (З.Ю.),пад час якой выкрываліся хібы, міфы "рэйтаназнаўства", а таксама было расказана. аб жыццёвым лёсе Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, ураджэнца Івянецкай зямлі.
Не абыйшлося без дыскусій і  цікавых успамінаў. А таксама без традыцыйнага "Паланэза" ініцыіраванага спадарыняй Аленай Прохаравай.
Прагучалі і прапановы распачаць працэс ушанавання памяці С. Б-М. на роднай яму зямлі. Без сумніву, раней ці пазьней гэта адбудзецца, бо ня можа не адбыцца. Але, пачынаць трэба ўжо цяпер!

Дзякуй вялікі і дырэкцыі музея і шаноўным наведвальнікам выставы!
Спадзўяемся, што традыцыя адзначаць дзень памяці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (28 жніўня), так удала пачатая, не перарвецца!

З.Юркевіч  

                              

                              Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
                                       Івянецкі музей традыцыйнай культуры 

                                                    “Героі выходзяць з ценю”
Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямлі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817).

Выстава складаецца з 27 графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі Беларусі, – варшаўскі сойм 1773 года, на якім карумпаваныя паслы, сенатары і міністры ўзаконілі Першы падзел Беларусі і Польшчы. Цэнтральнымі асобамі тых падзей сталі паслы-беларусы – наваградцы Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак і пасол з Меншчыны, Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, якія на чале паслоў ад ВКЛ мужна выступілі ў абарону незалежнасці Бацькаўшчыны. Іх непахістная пазіцыя, непадкупнасць і бясстрашнасць сарвалі покрыва легітымнасці з Падзела краіны і… прынеслі ім сусветную славу. А імя Тадэвуша Рэйтана, які стаяў на чале беларускіх паслоў, з цягам часу стала сінонімам слова “патрыёт”.

Станіслаў (1752 - 28 жніўня 1817) нарадзіўся ў сям’і полацкага стражніка Мікалая і стольнікоўны менскай Феліцыяны  з Быкоўскіх Багушэвічаў-Мінькоўскіх. У 1756 годзе страціў бацьку. З маладых гадоў захаваў шчырае сэрдца, любоў і адданасць роднай зямлі. Вучыўся ў Віленскім “Collegium Nobilium”. На менскім сойміку 22 сакавіка 1773 года атрымаў чым менскага ротмістра і быў абраны паслом на варшаўскі сойм. На якім далучыўся да патрыятычнай грамады паслоў з ВКЛ.Доўгі час выконваў функцыі  Менскага земскага суддзі, быў паслом на Галоўны трыбунал ВКЛ. У 1812 годзе быў прызначаны камісарам у 20 уланскі полк новаствораннага войска ВКЛ, які змагаўся за аднаўленне незалежнасці дзяржавы нашых продкаў. Быў ганаровым грамадзянінам Менска. Жанаты быў на Тарезе з Іваноўскіх, з якой меў восемь дзяцей. Але, бацьку перажыла толькі адна дачка Фаўстына, якая была ў шлюбе з менскім падкаморыям Атаназіем Прушынскім. Пахаваны Станіслаў, разам з братам Міхалам (пам. 26 снежня 1826 г.)  у сутарэннях францішканскага касцёла у Івянцы, блізу якога жыў, у вёсцы Літва. Нажаль, магіла Героя не захавалася.

Шмат якія выбітныя дзеячы беларускай гісторыі пакуль не дачакаліся ўшанавання на радзіме. Сярод іх і героі сойму 1773 года. Гэта выстава, а таксама іншыя, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі – Менску, Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах і г.д., мае асветніцкі характар і прыспешвае працэс вяртання з небыцця іх імёнаў. Вяртанне імёнаў і ўшанаванне на дзяржаўным узроўні, надаўшы іх ганаровае імя плошчам, вуліцам, паркам, школам, усталяваўўшы помнікі і памятныя дошкі ў мясцінах, звязаных з іх асобамі.


Выстава будзе працаваць з 6 кастрычніка да 6 лістапада 2017 года.

        Куратары і аўтары графічнага шэрага :
Зміцер Юркевіч, гісторык-рэйтаназнаўца,
Алесь Родзін, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў,
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
www.reyten.blogspot.com

Івянецкі музей традыцыйнай культуры 



Куток беларускіх Герояў, разьбяр спадар Апалінар Пупко





Мантаж выставы 
 



Быў заўважаны нехта, вельмі падобны на "Кухмістра Верашчака"


Спадары Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч рыхтуюць прамовы ) 



Невядомыя куткі Івянца

Касцёл братоў-франціканцаў, дзе, згодна з "фармулярам" знайшлі апоні спачын Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1817)  і яго брат Міхал (1826г.)


Цікавостка...






Кава-паўза на ўзбярэжжы

Спадарыні-спадары:
Таццяна Галінская, ганаровы сябра Арт-суполкі, вядучая некаторых з нашых імпрэзаў
Алена Прохарава, ганаровы сябра Арт-суполкі, харэограф
Алесь Родзін, сусветна вядомы мастак-жывапісца і , па -сумяшчальніцтву, сузаснавальнік Арт-суполцы. 


Выкладзеная "смальтай" прыстань №1 




Пасля уступнага слова дырэктара музея спадарыні  Валянціны Адамовіч, слова ўзялі госці і арганізатары выставы - Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч



Прагляд дакументальнай стужкі "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ)


Бурлівае абмеркаванне месца пахавання Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага. 



Традыцыйны ўжо "Паланэз" і яго надхняльніца -спадарыня Алена Прохарава



Працяг дыскусіі і ўспаміны


Усім прысутным быў зроблены невялічкі падарунак

Image result for календар 2017 арт-суполка

Экспазіцыя









Хмару-спіріт нам на развітанне!