понедельник, 28 мая 2018 г.

"Трыб'ют" у гонар Тадэвуша Рэйтана да кастрычніка 2018!

Амаль 10 год таму, калі я быў захоплены папулярызацыяй асобы іншага нашага земляка, беларуса са Старых Васілішак, Чэслава Выдрыцкага (у свеце Нямона-Немэна), нарадзілася думка ўшанаваць яго памяць выданнем музычнай складанкі-прысвячэння. 
Здымак Źmicier Jurkievič

Частка твораў была інспіравана творчасцю вядомага музыкі, частка не. Але, для ўсіх, хто спрычыніўся, Нямон стаў бліжэй.
Ну, а праз некалькі год, пасля шэрагу імпрэзаў якія мы зладзілі ў межах праекта "Ахвяры мастацтва" і фестываля ДАХ, у Старых Васілішкаў дбаннем нямоназнаўцаў, паўстаў мемарыяльны музей.
Цяжка сказаць якой па ліку кроплей, першай ці апошняй , быў той дыск у справе стварэння музея, але не выкарыстаць такі шанец папулярызацыі было нельга.
Вядома, часы змяніліся. Сябры-музыкі пасталелі. Некаторыя з іх ўжо не з намі. Змяніліся і прыярытэты. Ужо шэсць год у чырвоным куце цікавасці стаіць іншая асоба, таксама нашага земляка, Тадэвуша Рэйтана. У гонар каторага праведзена безліч імпрэзаў самага рознага кшталту. Музей у Грушаўцы, як бачым, у стадыі стварэння.
То бок, усё, быццам бы, добра. Няма чаго хвалявацца.
Але, цень незадаволенасці застаецца і рукі самі цягнуцца да чарговага хамута клопату.
Таму, пахістаўшыся-павагаўшыся, звяртаюся да сяброў-музыкаў, з чарговай прапановай, да кастрычніка 2018 года "скласціся" (у творчым плане) на складанку ў гонар Тадэвуша Рэйтана. Стыль- без абмежаванняў.
Адказы, калі ласка, маланкуйце ў асабістыя.  (lefthunder@gmail.com)
З.Юркевич


Слухаць:

Арт-суполка пад прыцэлам!

Даволе цікавая сустрэча гісторыкаў розных краінаў, землі якіх,  калісьці ўваходзілі ў склад Рэчы паспалітай Абедзвух Нацый.
Дзякуючы беларускаму гісторыку  праф. Генаддзю  Сагановічу (Менск), пра існаванне Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана  стала вядома ня толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі.

 Пачатак - 28.00

Pamięć dziedziców dawnej Rzeczypospolitej - wspólna czy skonfliktowana?


Апублікавана 17.10.2017
dyskusję panelową organizowaną w ramach III Kongresu Zagranicznych Badaczy Dziejów Polski odbywającego się w Krakowie w dniach 11–14.10.2017 r.Moderatorzy: dr Beata Nykiel, prof. Jacek Purchla, uczestnicy: dr Nelly Bekus, prof. Yaroslav Hrytsak, prof. Alvydas Nikžentaitis, prof. Hienadź Sahanowicz, dr Tomasz Szubert, prof. Robert Traba, prof. Larry Wolff.

РЭХА-ДАХу-VI, Пружанскі палацык, 8 чэрвеня 2018 года.

РЭХА-ДАХу-VI,
Пружанскі палацык,
8 чэрвеня 2018 года.
Рэжым нон-стоп.
Уваход - 2 руб.
18.00 – 24.00

У праграме : 
1.    Пероформанс  (ДСП ды Х) "Механёры Культуры"
2.    Выставы:
-         жывапіс Алеся Родзіна  (дыскусія з мастаком);
-         “Найбольш значны здабытак 2018 г.” (выстава з фондаў Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана)
3.    Лекторна-дыскусійная пляцоўка:
-         Зміцер Юркевіч “Адам Міцкевіч. Таямніцы радаводу”;
-         Зміцер Юркевіч “Сваяцтва між родамі Касцюшкаў, Рэйтанаў і Дамейкаў” ;
-         Мікола Папека (пчалярства, паэзія);
-         Алесь Мікус “ 40 гадоў яцвяжскаму слоўнічку з Пружаншчыны” .
4.       Флоріан Карубі (Францыя, валанцёр Асацыяцыі Клубаў ЮНЕСКА, танцевальный мастер-класс;
5.    Музычная пляцоўка:
-
-         Раман Яраш (Беларусь);
-      
-        Яўген Рагозін (Мінск);
-         узорны інструментальны ансамбль «ПараФраз» (Брэст);
-         праект "Archie Silence" (Пружаны).

Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" 

Юліі Літвінавай і Змітра Мурашкі,  cядзіба "Dajnaūski Dvor"

Наведванне музея.




воскресенье, 27 мая 2018 г.

“Нацыянальныя героі Беларусі: Тадэвуш Касцюшка і Тадэвуш Рэйтан”. 27 траўня.


Сёння адбыўся даўгачаканы візіт ў Косава і Грушаўку ў межах турыстычнай вандроўкі “Нацыянальныя героі Беларусі: Тадэвуш Касцюшка і Тадэвуш Рэйтан”. 

Супрацоўнікі і студэнты Інстытуту бізнесу БДУ адкрылі для сябе родныя мясціны двух выбітных ліцвінаў. Праўда, пакуль што Марачоўшчына і Грушаўка адрозніваюцца прынцыпова. 

На радзіме Касцюшкі поўным ходам ідзе “аднаўленне з прыстасаваннем” Косаўскага палаца і раяцца турысты каля новага зграбнага помніку (працы Геніка Лойкі). 

Грушаўка ж сустракае цішынёй парка і сумнай прыгажосцю некранутых беларускімі 
рэстаўратарамі аўтэнтычных будынкаў. Па шчырасці, Грушаўка ўражвае значна мацней!


А.Сцебурака












Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў №3 ""НОВЫЯ КРЫНІЦЫ ДА ГЕНЕАЛОГІІ АДАМА МІЦКЕВІЧА І МАЦІ ПАЭТА, БАРБАРЫ З МАЕЎСКІХ"


Год таму выйшаў №2 Гадавіка беларускіх штудыяў, які выдаецца ў Варшаве. Наколькі заўважным для СМІ было з'яўленне на свет №1, настолькі непрыметна нарадзіўся №2. Як той казаў - "Абыйшоўся без славы".
Гэта даволе дзіўна, але , што зробішь. Дарэчы, у №2 былі надрукаваны, і нашы артыкулы са Зьмітром Драздом ( ТАСТАМЕНТ МІТРАПАЛІТА ЎСІХ РЫМСКА-КАТАЛІЦКІХ
КАСЦЁЛАЎ У РАСІІ, АРХІЕПІСКАПА МАГІЛЁЎСКАГА,
АДМІНІСТРАТАРА ВІЛЕНСКАЙ КАПІТУЛЫ СТАНІСЛАВА
БОГУША-СЕСТРАНЦЭВІЧА) і наш - "Новыя крыніцы да біяграфіі Тадэвуша Рэйтана і яго сям'і".
Сёння прыйшло паведамленне, што нарэшце, выйшаў у людзі №3. Ізноў, ціха, без шуму-пылу, па-беларуску.
Як асоба зацікаўленая у яго папулярызацыі, паведамлю, што ў ім змешчаны мой чарговы артыкул, пад "арыгінальным "назовам - "НОВЫЯ КРЫНІЦЫ ДА ГЕНЕАЛОГІІ АДАМА МІЦКЕВІЧА І МАЦІ ПАЭТА, БАРБАРЫ З МАЕЎСКІХ". Канчатковы варыянт публікацыя я не бачыў, але вельмі спадзяюся, што з яго не выпала метрыка давяршэння хросту маці паэта 
Спадзяюся, што мы усё ж паспеем наладзіць прэзентацыю гэтага нумара ў гэтым годзе. Як-ніяк, 220-я гадавіна нараджэння Адама Міцкевіча.





Прэзентацыя макетнага праекта сядзібы роду Рэйтанаў у 75-й менскай гімназіі

Роўна год таму, кіраўніца вельмі вядомага праекта "Нам засталася спадчына", звярнулася да нас з прапановай, ад якой немагчыма было адмовіцца. Марыя Краўцова, яе вучаніца, абрала за будучы праект Грушаўскую сядзібу

Падзяліўшыся з Марыяй Краўцовай некаторымі матэрыяламі, датычнымі сядзібы ў Грушаўцы, мы набралімся цярплівасці. 

І вось, нарэшце, 19 траўня, у менскай гімназіі №75 адбылася  прэзентацыя  мастацкіх праектаў вучняў.  

За тым, як  гэта было, назіралі Алена Ясінская (рэжысер)  і Зміцер Юркевіч.

На наш погляд, усё атрымалася вельмі добра! Далейшы лёс макета просты. Праз пару выставаў у 2018 годзе,  ён будзе перададзены ўладам г.Ляхавічы. Каб з цягам часу стаць адным з першых экспанатаў у музеі, які будзе створаны ў сядзібе Рэйтанаў!
























VIII-ай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гальшанскія чытанні» «Ашмяншчына – штодзённае жыццё жыхароў краю X — XX стст.»

Час і месца правядзення канферэнцыі: 18 мая 2018 г.г. Ашмяны, Гродзенская вобласць.
http://history.by/be/konf-2018/


З-за невырашальных праблем, на канферэнцыю не патрапілі. Але, даклад будзе надрукаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.


Тэма даклада - “Самуэль Корсак і яго сувязі з Ашмяншчынай”  (З. Юркевіч)



Image result for Ашмяны

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 2017 ГОДЗЕ», 24-25 траўня , 2018

Час і  месца правядзення канферэнцыі:24–25 мая 2018 г.
 Мір — Мінск. Пленарнае пасяджэнне адбудзецца 24 мая 2018 г. ў Мірскім замку. Арганізаваны выезд з Мінска запланаваны на 8.00. Вяртанне ў 19.00. Працяг працы канферэнцыі 25 мая 2018 г. ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 9.00.
http://history.by/be/konf-2018/

Ад Арт-суполкі выступілі з дакладам "Роды Маляўскіх, Рэйтанаў і Вайніловічаў у святле знаходкі ў Нясвіжы надмагілля Казіміра Маляўскага , наваградскага падваяводы” (З.Юркевіч).

Да гэтага часу ўжо выходзілі нашыя публікацыі на гэту тэму. У газеце "Культура" (30 і 32 нумары за 2017 год).



Выступ  адбыўся адразу пасля даклада Андрэй Вайцяховіча, які праводзіў выратавальныя раскопкі каля касцёла Божага цела ў Нясвіжы. І стаў, такім чынам, сваесаблівым разгорнутым каментаром да згадкі аб знаходцы надмагілля Маляўскага.






Фестываль "сульскі замак". Тэатралізаваны перформанс "Тадэвуш Рэйтан на сойме 1773 года

Тэатралізаваная дзея з элементамі перформанса "Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі на сойме 1773 года" (сумесны праект Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і Шляхецкага Тэатра "Захаранка Арт-груп".
Аўтар -Зміцер Юркевіч
Вядучыя -Зміцер Юркевіч і  Андрэй Захаранка (роль -Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі)





















Фестываль "Сульскі замак". Выстава Зьмітра Шапавалава. 19-30 чэрвеня.

Пад час фестываля гледачам была прадстаўлена выстава графікі беларускага мастака Зьмітра Шапавалава, сябры нашай Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана.