воскресенье, 18 июня 2017 г.

Таямніцы Міцкевіча па мячы. Частка ІІІ. ("Культура", №24. 2017)


У частцы нумар ІІІ вядзецца ўласна пра род Пянкальскіх, дакладней, пра вялікалітоўскую галіну роду. Што прымусіла Яна І Пянкальскага збегчы з Польшчы ў ВКЛ, стаць у шэрагі радзівілаўцаў і пры Радзівілах выбіцца ў людзі, застаецца гадаць. Пры гэтым, служылі Пянкальскія і іншыя продкі Адама Міцкевіча  тым Радзівілам, якія былі прыхільнікі разрыву уніі з Польшчай, то бок, з пункту гледжання палякаў былі сепаратыстамі і здраднікамі. Безумоўна, такія погляды патронаў , ды яшчэ пакладзеныя на рэлігіёзны момант (гвалтоўнае супрацьстаянне кальвіністаў і каталікоў), відавочна не рабілі з Пянкальскіх палонафілаў.

Застаецца загадкай, чаму , нібыта маючы пэўныя падсказкі (імя і прозвішча бабкі Міцкевіча не было таямніцай ні для дасьледчыкаў ні для сваякоў паэта), гісторыя гэтае часткі роду так і не была разгорнута.

У завяршальнай частцы нашага доўгага апавядання чытач даведаецца пра чэшскую кроў у жылах беларускага паэта Адама Міцкевіча. І тут чытача чакае папраўдзе  дзіўны кактэйль з самых розных экзатычных інгрыдыентаў.  Спадзяемся, што яе выхад не зацягнецца.


Зьміцер Юркевіч






Комментариев нет:

Отправить комментарий